Міжнародны дзень тэатра
У межах святкавання Міжнароднага дня тэатра мы прадстаўляем тэатральна-канцэртную праграму «Калейдаскоп (не)звычайных гісторый. Гледачоў чакае дынамічная змена сюжэтаў — праўдзівых і фантастычных, іранічных і жыццесцвярджальных, што перацякаюць адзін у адзін, нібы шкляначкі ў калейдаскопе. Такі ўнікальны сцэнічны вопыт напоўніць натхненнем і дазволіць адчуць атмасферу жывога мастацтва, вытанчанага і шчырага.
Арыгінальная тэатральна-канцэртная праграма для дарослых гледачоў "Калейдаскоп (не)звычайных гісторый". Мерапрыемства не мае аналагаў, паколькі ў яго ўключаны нумары, выкананыя ў жанры сучаснага тэатра лялек. Мы прапануем пазнаёміцца са відовішчнасцю і эксклюзіўнымі магчымасцямі лялечнага прадстаўлення, якія спалучаюць у сабе эстэтыку выяўленчага мастацтва і акцёрскага майстэрства. Праграма ўключае харэаграфічныя і вакальныя нумары, тэатральныя мініяцюры, фехтаванне, выступленне разнастайных лялек і многае іншае.