Актуальная казка-прыпавесць з прыгодамі, пагоняй, элементамі хорару, а таксама з вясёлымі песнямі і танцамі. Яна не навязвае дзецям стыль паводзін, а мякка, іншасказальна і пазітыўна дае зразумець, што калі пачаць з простага – чыстыя рукі, акуратнасць і адказнасць, – то стануць лепшымі і нашыя думкі, учынкі, і мы будзем жыць шчасліва і нават дапаможам нашай планеце.