Жылі-былі Дзед і Баба. У сэнсе – будучыя Дзед і Баба, а пакуль што маладыя ды вясёлыя Муж і Жонка. Захацеў аднойчы Муж паесці… Вось тут і пачалося самае цікавае.
Справа ў тым, што без дапамогі нашыя героі ніякага Калабка не спякуць. І ў цёмны лес да страшных звяроў аднаго не адпусцяць. Але ўсё будзе як трэба: і прыгоды, і песні, і скокі, і займальныя гульні з гледачамі. Ці праглыне Лісіца Калабка? А вы паглядзіце – самі даведаецеся.