Творчае пераасэнсаванне прыёмаў і сюжэтаў нацыянальнага рускага вулічнага балагана, папулярнага ў ХІХ стагоддзі. Разнастайныя прыгоды галоўнага героя, прарэзлівыя гукі пішчыка, эфектныя скамарохі — усё працуе дзеля стварэння пэўнай атмасферы і падкрэслівае трапны народны гумар і нязменную актуальнасць старадаўніх гісторый пра Пятрушку.