Чарамара — неверагодная спадарыня, якая жыве на востраве, лётае над морам на паветраным шары, размаўляе з птушкамі, збірае зёлкі і дапамагае людзям. Трапіўшы ў вялікі горад, яна, уражаная неспадзяванай славай і бляскам новых рэчаў, ледзьве не забывае пра сваё прызначэнне…
Мудрая эстонская казка вучыць гледачоў уменню жыць у гармоніі з прыродай і сумленнем. І нагадвае пра самыя надзейныя шляхі да шчасця.