Маленькі Зайка раскапрызіўся, ні з кім не сябруе, не жадае размаўляць. Усе лялькі з тэатра ўцяклі праз яго! Што рабіць артыстам? Як не сарваць спектакль? Калі дзеці ўжо ў зале і з нецярпеннем чакаюць пачатку. Вядома ж - трэба гуляць! Каб падчас вясёлай, павучальнай, часам нават страшнаватай гульні, Бука зразумеў, што сябры — найважнейшае, што ёсць у кожнага. Іх трэба берагчы і нельга крыўдзіць.
Спектакль запрашае гледачоў да акутыўнага супрацоўніцтва ў перавыхаванні Зайчыка і гарантуе выдатны настрой кожнаму ўдзельніку гэтага займальнага працэсу.