С 14 лютага вас чакае «Каханне пад сакурай». Завітайце ў Беларускі тэатр “Лялька”, каб пазнаёміцца з мужнымі самураямі і таямнічымі гейшамі. Каб на ўласныя вочы пабачыць чайную цырымонію, выпрабаваць сябе ў мастацтве арыгамі і каліграфіі і паспрабаваць авалодаць сваім целам у практыцы цыгун. Даведацца штось новае пра свой лёс у дасведчанай усходняй вядзьмаркі і паслухаць японскую паэзію.
І, вядома, каб паглыбіцца ў непаўторную атмасферу спектакля “Чароўная зброя Кэндзо”. Дзе за сто гадоў на голых камянях вырастаюць кветкі Кахання, здатнага перамагчы і беднасць, і старасць, і смяротныя небяспекі.
А напрыканцы імпрэзы вы атрымаеце ўнікальную магчымасць запусціць у неба ліхтарык жадання. І ўбачыць над сабою іерогліф, што абяцае абраннікам Неба ўзаемнае і шчаслівае каханне.