Беларускі тэатр “Лялька” запрашае дзяцей і дарослых на займальны навагодні спектакль “Прынцэса цырку і Дзед Мароз”. Прыгоды насельнікаў казачнага цырку пачынаюцца з капрызаў і сюрпрызаў мясцовай “прынцэсы”. Гледачоў чакаюць незвычайныя артысты, вясёлыя жарты і неверагодныя фокусы. Усе будуць задаволеныя, і галоўная гераіня таксама. А хто яна такая? Гэта пакуль што сакрэт. Прыходзьце — даведаецеся.
Адразу з глядзельнай залы госці патрапяць у падземную краіну, дзе жывуць гномы. Асцярожна! Яны рыхтуюць хітрыя пасткі і не дужа давяраюць людзям. Але павесяліцца як след можна і ў пячоры гномаў, асабліва, калі туды завітаюць Дзед Мароз і чароўная Снягурка.