Шарль Пяро
Чароўная казка на 2 дзеі паводле рускіх народных казак
Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія Алеся Сідарава
Лялькі і касцюмы Ганны Сідаравай
Пераклад Сержука Сокалава-Воюша
Музыка Алега Залётнева
Харэаграфія Сяргея Талкача
Для дзяцей ад 5 гадоў
Ці зможа Папялушка ператварыцца ў Прынцэсу? Вядома, калі будзе працавітай, шчырай, добрай і паслухмянай. Ну і калі хросная-Фея своечасова выправіць яе на баль, папярэдне зрабіўшы карэту з гарбуза, а коней — з шэрых мышак...
Несмяротную гісторыю, у якой дабро заўжды атрымлівае заслужаную перамогу над злом, а сапраўднае каханне — над бруднымі інтрыгамі, артысты распавядаюць па-сяброўску даверліва і пранікнёна. Дэкарацыі, прыгожыя лялькі і касцюмы апавядальнікаў адсылаюць гледача да барочнай эпохі прыдворнага тэатра Людовіка ХІV, а дынамічнае развіццё падзей і шматлікія чароўныя пераўтварэнні здатныя трымаць увагу дзяцей і дарослых аж да самага шчаслівага фіналу.