Музычна-паэтычныя вечары сталі добрай традыцыяй тэатра імя Якуба Коласа. Артысты заўсёды з радасцю размаўляюць з гледачамі пра каханне, сяброўства, пра самыя светлыя пачуцці. І дапамагаюць у гэтым вершаваныя радкі і песні. Яны шчыра натхняюць, даюць магчымасць часцей усміхацца, ствараюць цудоўны настрой на доўгі час. А таксама абуджаюць у нашых сэрцах нешта новае, нязведанае і абавязкова шчаслівае.
«Оттепель», «Пусть дни проходят…», «Город влюблённых людей», «Маленький принц»… Гэтыя і іншыя добра вядомыя песні па-мастацку натхнёна выканаюць артысты-коласаўцы для сваіх любімых гледачоў.