Прынцэса-сірата Беласнежка вырасла і стала добрай, клапатлівай дзяўчынай, чым вельмі не задаволеная яе мачаха-каралева. Яна хоча быць адзінай кіраўніцай навакольных прастораў. Але Прынц, якога каралева ўзяла ў палон, не расказвае, як атрымаць прыхільнасць, павагу жывёл і раслін. А тут яшчэ і чароўнае люстэрка пастаянна нагадвае, што Беласнежка стала самай прыгожай на свеце. Каралева загадвае знішчыць падчарку. Але ў яе атрымліваецца схавацца ў доміку лясных жыхароў – братоў-гномаў.
Калі хочаце даведацца, хто і як выратуе Беласнежку ад пераследу злой мачахі-каралевы – прыходзьце ў тэатр імя Якуба Коласа на дзіцячы спектакль. Скажам па сакрэце, што дабро ў любым выпадку пераможа зло, а ў сэрцах запануюць пачуцці сяброўства і любові.