Іскрысты гумар, дзёрзкія выкраданні, адважныя двубоі і шляхетныя подзвігі – усё гэта чакае вас у камедыі «Рамантыкі».
У сюжэце спарадыравана трагедыя Шэкспіра «Рамэа і Джульета»: паміж юнаком і дзяўчынай з двух нібыта варожых сем'яў, Персіне і Сільветай, выбухае запал. Для сапраўднага кахання ўсе перашкоды нічога не значаць, і любая перашкода з боку бацькоў толькі распальвае пачуцці праўдзівых рамантыкаў! Персіне і Сільвета, начытаўшыся рамантычнай літаратуры, нават мараць пра небяспекі і прыгоды.
Зрэшты, вельмі хутка высвятляецца, што нянавісць паміж сем'ямі паказная – яна разыгрываецца бацькамі закаханых, каб дамагчыся шлюбу паміж наіўнымі нашчадкамі… Даведаўшыся пра зман, ці расчаруюцца маладыя ў сваіх ідэалах або, наадварот, іх пачуцці ад гэтага толькі мацнейшымі?
Пра гэта вы даведаецеся з камедыі магілёўскага тэатра – вельмі вясёлай, вытанчанай і музычнай. Жывая музыка падкрэсліць атмасферу неразважлівасці, маладосці і рамантыкі. І, вядома ж, у гэтай гісторыі «канец шчаслівы, як сама вясна!»