Створаная па матывах «Донских рассказов» Міхала Шолахава, вечная гісторыя расказвае пра барацьбу мужчын і жанчын, якія жывуць на берагах Дона. Атрымваецца донская «Лісістрата».
Збунтаваліся бабы, усхадзіліся мужыкі, і пайшло-паехала…
І не важна, які час на двары, якія вятры пралятаюць над станіцай, важна толькі то, што «…без цябе, як без Дона я, не магу дыхаць і жыць.»
І хай праспяваюць донскія салаўі казакам і казачкам вечную песню пра каханне, зашапацяць ім стэпавыя кавылі, празвіняць узбярэжныя вербы пра Каханне, пра Вернасць, пра Шчасце.