Маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэнироўкі Іван Чумачэнка выбраў у найбагатай літаратурнай спадчыне пісьменніка творы, прысвечаныя вялікаму чалавечаму пачуццю – каханню.
Аднак рэжысёр выносіць на сцэну не меладраматычныя перажыванні, не трагедыю, ён прапануе гледачам зірнуць на каханне з усмешкай, а заадно – успомніць з пачуццём лёгкай настальгіі пра выдатны час, пра пачатак XX стагоддзя. Зрэшты, эпохі змяняюцца, а чалавечыя адносіны заўсёды складаныя - смешныя і сумныя, шчырыя і ашчадныя, чуллівыя і наіўныя. Як і ў шмат якіх творах Аркадзя Аверчанкі.