Гэта сучасная камедыя пра каханне з закручаным дэтэктыўным сюжэтам і шчаслівым фіналам трохі нагадвае разанаўскую «Иронию судьбы».
Дзеянне адбываецца ў ноч 31 снежня ў Санкт-Пецярбургу ў адной з кватэр элітнага дома. Гаспадыня кватэры – прыгожая маладая жанчына па імені Кіра – паспяховы адвакат. Кар'ера яе склалася шчасліва, але вось пра асабістае жыццё такога не скажаш. Кіра чакае прыяцеля, як яна спадзяецца, без пяці хвілін жаніха, з якім яны дамовіліся разам сустрэць Новы год. Ён павінен быў прыляцець з Масквы. Але авіярэйс быццам бы скасавалі праз снегапад…
І ўсе ж Кіры не наканавана было сустрэць Новы год у адзіноце. Лёс падрыхтаваў для яе іншыя неспадяванні. Фактычна спектакль пра тое, як адна ноч можа цалкам змяніць жыццё... Так што глядзіцца ён на адным дыханні. Як сказаў аўтар п'есы, пісьменнік Вячаслаў Дзянісаў, у спектаклі «ўсе слушна з’ядналася»: сцэнічнае афармленне, рэжысура, акцёрскі ансамбль.