Дзеянне адбываецца ў гасцініцы правінцыйнага горада, дзе праз нялётнае надвор'е здзейсніў змушаную пасадку пасажырскі самалёт, што скіроўваўся ў Маскву.
Адна з пасажыраў – сталічная бізнес-лэдзі па імені Марына - вырашае аплаціць двухмесны нумар і, каб не бавіць хуткую ноч у адзіноце, па тэлефоне выклікае свайго прыяцеля Арцёма, з якім толькі што развіталася. Тым больш самалёт паспеў паляцець недалёка. Арцём з радасцю згаджаецца прыехаць у гасцініцу.
Пакуль ён едзе, у нумары з'яўляецца Зоя – вясковая жанчына без асаблівых комплексаў. Зоя таксама апынулася ў гасцініцы праз нялётнае надвор'е і не збіраецца прымаць да ўвагі планы Марыны… Атрымліваецца класічная камедыя становішчаў.
Як разбяруцца міжсобку гэткія непадобныя адна да аднай Зоя і Марына, іх мужчыны, а галоўнае – якое дачыненне маюць да ўсяго гэтага пінгвіны, - вы даведаецеся ў камедыі Смаленскага камернага тэатра.