Гэта гісторыя пра тое, як чацвёра мужчын – супрацоўнікаў невялікай фірмы па гандлі канцылярскімі таварамі – рыхтуюцца павіншаваць з 8 сакавіка сваіх калег-жанчын. З меркаванняў эканоміі святочны стол вырашана накрыць проста ў офісе. Аднак гарачыльных напояў прызапашана так шмат, што мужчыны пачынаюць выпіваць ужо падчас абмеркавання сцэнара ўрачыстай часткі. І тут аказваецца, што ў кожнага з іх ёсць сур’ёзныя прэтэнзіі да жаночага полу. Апрытомець мужчынам дапамагае адзіны жаночы персанаж ў спектаклі – прыбіральшчыца цётка Шура, якая таксама расказвае сваю гісторыю. Словам, смешная і ў нечым чуллівая камедыя пра мужчынскае каянне… Будзе цікавая як аматарам фарсу, гэтак і меладрамы.