Назва камедыі ўяўляе сабою каламбур, які абазначае па-ангельску «сур'ёзны», сугучнае імені Эрнэст, якое і мае зналчэнне «сур'ёзны, шляхетны, сумленны», якімі ўяўляюцца два героі п'есы. Пры гэтым хорць нейкімі сур'ёзнымі юдзьмі яны не з'яўляюцца. Твор ставіцца да групы «велікасвецкіх камедый», напісаных Оскарам Уайльдам у першай палове 1890-х «ва ўгоду абывацельскім густам». Дзеянне і характары ў іх адыходзілі на другі план перад развіццём дыялогу.
Асноўная падзея п'есы — сватанне двух эгаістаў Джона Уордзінга і Алджерона Монкрыфа да дзвюх дзяўчат. Сюжэт напоўнены фарсавымі і меладраматычнымі элементамі — напрыклад, абодва героі, каб спадабацца сваім абранніцам, выдаюць сябе за няма каго Эрнэста, але апынаюцца выкрыты. У фінале высвятляецца шмат таямнічага і нечаканага.