«Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» – казка, якую любяць многія пакаленні. Паводле гісторыі італьянскага пісьменніка Карла Калодзі, у 1936 годзе Аляксей Талстой напісаў сваю аповесць пра Бураціна. Гэты персанаж і сёння з’яўляецца адным з любімых дзіцячых герояў. Шматлікія выпрабаванні чакаюць драўлянага хлопчыка, гарэзлівага, смелага і вельмі-вельмі добрага. Зацікаўлена ідучы па жыццёвай дарозе, Бураціна сустрэнецца з Карабасам і Дурэмарам, Лісой Алісай і катом Базіліа. Ён будзе вучыцца адрозніваць дабро ад зла, стане верным сябрам і абаронцам для Мальвіны, П’еро і для таты Карла. І канешне, трымаючы ў руках залаты ключык ад мудрай чарапахі Тарцілы, Бураціна абавязкова знойдзе таемныя дзверы. А за імі – невядомы чароўны скарб!
- Узроставае абмежаванне – 0+