Гэта яркая і дынамічная камедыя становішчаў пра сучасных людзей, што малюе карціны сямейнага жыцця звычайнага чалавека ў крызісе сярэдняга веку. П’еса поўная абсурдных камедыйных сітуацый, у якія трапляюць дзве зусім не знаёмыя адна адной шлюбныя пары.
Ці існуюць лекі ад усіх сямейных крызісаў? Што ёсць праўдзівае? А што не? Як адрозніць сапраўдныя пачуцці ад пажаданых?
Інэрцыя штодзённага жыцця, яе штодзённы звыклы парадак так лёгка знішчаюць рамантызм, пяшчоту і каханне паміж людзьмі… А цудаў так хочацца! І часам яны здараюцца! Але ці заўсёды мы гатовы да іх? І ці каштуюць яны таго, што было раней?