Аповесць «Дзядзечкаў сон» карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў, па яе матывах створана шмат пастановак. Коласаўскі тэатр прапануе свой унікальны погляд на гэты іранічны твор Фёдара Дастаеўскага.
Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?
Спадзяёмся, што і «Дзядзечкаў сон» Дастаеўскага ў тэатральным увасабленні будзе мець прыхільнасць сярод гледачоў тэатра імя Якуба Коласа.