Паспяховы, перспектыўны бізнесмен Дзмітрый Сяргеевіч, ці проста Дзіма, вымушаны ехаць на чарговую важную сустрэчу на метро. Для яго гэта нязручна, нязвыкла і нават агідна. Вандруючы ў падземным свеце, Дзіма разумее, што тут размешчаны цэлы горад, мегаполіс з дзевяццю кальцавымі. Тут ён сустракае і простых рабочых, і хітрых калег-бізнэсменаў, і нахабных прадстаўнікоў аховы парадку... У выніку нават аказваецца на прыёме ў маладога Мэра. Каб выбрацца наверх, вызваліцца з цёмнага палону, Дзіма гатовы на многае – грубасць, хабар, махлярства... Ён вельмі жадае пазбавіцца свайго пякельнага становішча. Але ці магчыма выйсці да святла, калі ты заблукаў пад зямлёй?..