Рэмінісцэнцыі рro domo sua
Прысвячаецца Марку Шагалу
Мастак. Вяртанне ў Віцебск
Пастаноўка Віктара Клімчука
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы Соф’і Шахноўскай
Музыка Алены Пеле
Харэаграфія Дзіяны Юрчанка
Пераклад Людмілы Сіманёнак
Мультымедыйнае суправаджэнне Вячаслава Шайнурава
Для дарослага гледача
Ці лёгка таленту знайсці свой шлях? Асабліва, калі той шлях перакрываюць камяні забабонаў родных і блізкіх. І толькі вера ў сваё наканаванне ды непаўторная Муза клічуць працягваць няпростае падарожжа па зямлі і ў небе да прызнання.
Навокал жа віруе няпростае жыццё. І людзям, што мітусяцца ў пошуках надзённага хлебу ды кідаюцца ў вір неверагодных ідэй, творчасць суайчынніка па-ранейшаму падаецца незразумелай і непатрэбнай. А Мастак працягвае шукаць сваё месца ў Віцебску. Нават пасля вечнага развітання.