Дэдлайн працягнуты! 5 прычын падаць сваю працу на Фестываль aDNaK!

 

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, цырымонія ўзнагароджання якога адбудзецца 30 чэрвеня ў Мінску, запускаюць “апошні вагон” падачы работ. Яшчэ ёсць шанец стаць удзельнікам aDNaK!, бо дэдлайн прыёму работ працягнуты да 16 чэрвеня (уключна). Калі вы яшчэ вагаецеся ці не паспяваеце, прыводзім 5 прычын, чаму трэба ўзяць удзел у Фестывалі.

aDNaK2

1.   Крэатыўная пляцоўка

Фестываль aDNaK! унікальны ў сваёй галіне. У Беларусі няма аналагічных мерапрыемстваў, якія б займаліся развіццём менавіта беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

 

Але Фестываль aDNaK! – гэта яшчэ і крэатыўная пляцоўка, дзе адмыслоўцы рэкламнай галіны як з бізнесу, так і з культурніцкіх асяродкаў абменьваюцца досведам, а пачаткоўцы яго набіраюцца. Удзел у Фестывалі – выдатная мажлівасць трапіць у абойму найбольш прасунутых рэкламістаў, маркетолагаў і дызайнераў, якія задаюць трэнд у краіне.

 

2.   Прафесійныя крытэры

Удзел у Фестывалі aDNaK! – гэта яшчэ і выдатная мажлівасць атрымаць аб’ектыўнае меркаванне пра сваю работу ад кампетэнтнага журы, якое сёлета абнавілася амаль напалову і складаецца як з рэкламістаў, так і з вядомых публічных асобаў і адмыслоўцаў у сумежных сферах.

 

Асноўныя крытэры ацэнкі работ удзельнікаў:

 

– Адпаведнасць ужывання беларускай мовы мэтам і задачам камунікацыі.

– Якасць камунікацыі з мэтавай/мэтавымі аўдыторыямі.

– Практычная значнасць — наколькі вырашаныя задачы камунікацыі.

– Наяўнасць у рабоце актуальнай (сучаснай) візуальнай культуры, арыгінальнасць работы.

– Узровень тэхнічнага выканання (рэалізацыі) работы.

3.   Беларусаарыентаванасць

Сёлетняя канцэпцыя Фестывалю: “aDNaK!— ген беларускага крэатыву”. Цягам усяго свайго існавання Фестываль выконваў яшчэ і сацыяльназначную функцыю – паслядоўна займаўся развіццём не толькі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыйных праектаў, але і беларускай свядомасці.

 

Нездарма крэатыўны дырэктар аднаго з вядучых рэкламных агенцтваў Беларусі AIDA Pioneer Дзмітрый Апаленіс у сваім нядаўнім інтэрв’ю адзначыў, што “фестываль aDNaK! — гэта спроба сказаць, што, калі ты народжаны тут, гаворыш на беларускай мове і выкарыстоўваеш ген крэатыву, гэта дасць табе больш бонусаў для бізнесу, уласнага развіцця. Гэта сакрэтная зброя, якая ёсць у кожнага з нас і важна яе выкарыстоўваць”. 

 

4.   Камунікацыйнасць

"Не рэкламай адзінай!" – кажуць арганізатары і запрашаюць да ўдзелу ў Фестывалі аўтараў культурніцкіх праектаў, матывуючы культурніцкія асяродкі будаваць сваю камунікацыю з патэнцыйнымі “спажыўцамі” праз механізмы бізнес-рэкламы, што значна павышае якасць самога культурніцкага прадукту. А сумесны ўдзел стваральнікаў бізнес- і культурніцкай рэкламы і камунікацыйных праектаў спрыяе паглыбленню партнёрства паміж імі.

 

5.   Бясплатны ўдзел

Ну і, бадай, самая простая прычына – удзел ва ўсіх мерапрыемствах Фестывалю, у тым ліку ў адукацыйнай праграме, як заўжды, бясплатны. Такой шчырасцю і адкрытасцю да патэнцыйных удзельнікаў можа пахваліцца далёка не кожны прафесійны фестываль. У адрозненне ад аналагічных беларускіх і замежных мерапрыемстваў, фестываль aDNaK! не ставіць камерцыйных мэтаў, а ёсць і будзе заставацца грамадсказначнай з’явай, якая дапамагае ствараць адметную і камфортную культурніцкую атмасферу, у якой мы з вамі жывем штодня.

Каб падаць сваю працу, дастаткова зарэгістравацца на сайце adnak.by, абраць намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу!

000029_DA903F8EDF90199943257FCE005016F0_228741

Не спі – падавайся!

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

 

aDNaK!

 

Смотрите похожие новости:

Не праспі! Дэдлайн фестывалю aDNaK! ужо неўзабаве! >>>

7 фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! >>>

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам! >>>

Годна, крэатыўна – па-нашаму! >>>

Аляксандр Дзешкавец >>>

Куды крочыць рэкламіст? >>>

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK! >>>


 


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

В Беларуси сегодня отмечают День семьи
В Беларуси сегодня отмечают День семьи
Международный день семей отмечается ежегодно 15 ма...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более ра...
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень этой весной в Витебске распустилась раньше ...
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получа...
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Министерстве природных ресурсов и охраны окружаю...

Свежие новости

В Беларуси выберут лучшие жилые комплексы, ТРЦ, бизнес-центры и торговые сети
Лучшие проекты в сфере ритейла, коммерческой и жилой недвижимости опре...
Пять фильмов для домашних выходных в кругу семьи
На этой неделе во всем мире отмечали Международный день семьи, но в бу...
Куда сходить на выходных 17-19 мая
Суббота – первый выходной день, когда большая часть людей либо лениво ...
Всё будет чисто! Честные скидки -13% на роботы-пылесосы Xiaomi
Робот-пылесос значительно упрощает уборку и помогает сэкономить время ...

Самое популярное

Расписание богослужений в Витебске на Пасху в 2024 году
В Пасхальную ночь с 4 на 5 мая 2024 года архиепископ Витебский и Оршан...
День Победы в Витебске-2024. Программа праздничных мероприятий
Праздничное шествие и "Майский вальс" - в Витебске состоятся праздничн...
Ищем волонтёров «СЛАВЯНСКОГО БАЗАРА В ВИТЕБСКЕ»!
Присоединяйтесь к команде крупнейшего Международного фестиваля искусст...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более развитым правым полуша...
Невозможное возможно или история пасхального яйца
5 мая православные христиане всего мира отмечают самый главный праздни...
В Витебской области приступили к работе по борьбе с борщевиком Сосновского
Во всех районах Витебщины приступили к работе по борьбе с борщевиком С...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске