Не праспі! Дэдлайн фестывалю aDNaK! ужо неўзабаве!

 

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль “aDNaK!”, ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.

8

Як і ў мінулыя гады, удзел у Фестывалі бясплатны. На сайце Фестывалю прадстаўлены поўны спіс конкурсаў і намінацый. Абірайце, пад якую з іх падыходзяць вашыя крэатыўныя работы і праекты. Да ўдзелу ў большасці фестывальных намінацый запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і камунікацыйных праектаў. Аднак і для крэатыўных і неардынарных праектаў, якія не былі прынятыя кліентам або былі створаныя для няіснага брэнда, ёсць у нашым Фестывалі месца –  спецыяльны конкурс нерэалізаваных праектаў. Узяць удзел могуць не толькі тыя, хто займаецца бізнес-рэкламай, але і аўтары культурніцкіх праектаў.

 

Больш за тое, трапіць у прафесійную, адметную, яскравую прастору можа не толькі адмысловец. Для назіральных і неабыякавых існуе асобная Антыпрэмія “Каша сувораўская”. Каб заявіцца на яе, дастаткова проста даслаць фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы, якая парушае, скажае ці ігнаруе факты беларускай культуры і гісторыі. А пабачылі проста абсурдную рэкламу – для яе таксама месца ў “Кашы”.

 

aDNaK!-1

 

Працэс прыёму работ арганізатары зрабілі максімальна простым і даступным. Усё, што неабходна зрабіць, – зарэгістравацца на сайце, абраць неабходную намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу. У большасці намінацый прапануецца некалькі варыянтаў падачы работ. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя ўзоры, па якіх трэба іх афармляць.

 

Галоўнай адметнасцю і цікавосткай сёлетняга “aDNaK!” стане Фестывальны дзень, які пройдзе 30 чэрвеня ў абсалютна новым для мерапрыемства месцы – першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8”. Насычаная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў не пакіне нікога абыякавым. Фестываль абяцае стаць яскравай падзеяй гэтага лета.

 

aDNaK!-2

У адрозненні ад падобных мерапрыемстваў і ў Беларусі, і за мяжой, Фестываль “aDNaK!” звяртае сваю ўвагу на развіццё менавіта беларускамоўных і беларускаарыентаваных камунікацыйных праектаў, большасць з якіх маюць сацыяльны і грамадскі напрамак. І каб даваць магчымасць заявіць пра сябе не толькі прафесіяналам, але і пачаткоўцам, штогод удзел ва ўсіх мерапрыемствах фестывалю бясплатны. Трэці год запар генеральным партнёрм Фестывалю “aDNaK!” выступае кампанія кампанія velcom. Афіцыйнымі партнёрамі сталі краўдфандынгавая пляцоўка Ulej.by, “AIDA Pioneer Branding & Creative Company”, Interactive brand studio HAUniversal Press®, “Піўзавод Аліварыя” (частка Carlsberg Group), кампанія “Бульбашъ”, кампанія “Анега”. І як партнёры яны (паслугамі, прадукцыяй, інфармацыйнай і арганізацыйнай падтрымкай)  актыўна дапамагаюць Фестывалю.

 

Аднак Фестываль дастаткова буйное мерапрыемства, да ўсяго, удзел у ім для тых, хто падае працы і ўдзельнічае ў адукацыйнай праграме, бясплатны, і партнёрскай дапамогі недастаткова! Таму арганізатары прапанавалі ўсім неабыякавым, хто хоча, каб нашыя гарады і мястэчкі, брэнды кампаній і назвы кавярняў, тэлевізійныя ролікі і інфармацыя на радыё станавіліся радней і прывабней, падтрымаць Фестываль “aDNaK!”. Для гэтага неабходна зайсці на пляцоўку Ulej.by і зрабіць свой унёсак у гэтую важную справу, каб камунікацыйная прастора “aDNaK!” і надалей актыўна спрыяла паляпшэнню культурнай атмасферы.

 

Пра Фестываль

aDNaK!-3

Фестываль aDNaK!, паўстаўшы ў 2009 годзе, паслядоўна звяртаецца да падмурку нашай адметнасці – культурнай і гістарычнай спадчыны, пераканаўшыся, што сапраўдныя шэдэўры можна ствараць толькі на грунце тысячагадовых каштоўнасцяў, закладзеных у нашых генах.

Канцэпцыя сёлетняга Фестывалю: аDNаK – ген беларускага крэатыву.

Слоган Фестывалю: аDNаK – Код тваёй крэатыўнасці.

 

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў у Беларусі падзеяй і развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам – Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуючы бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, аднак шукаць у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія робяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

 

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў  адукацыйнай праграме можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 (Сяргей Скараход) альбо праз e-mail: adnak@budzma.org.

 

adnak.by

 

Смотрите похожие новости:

7 фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! >>>

Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам! >>>

Годна, крэатыўна – па-нашаму! >>>

Аляксандр Дзешкавец >>>

Куды крочыць рэкламіст? >>>

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK! >>>


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

В Беларуси сегодня отмечают День семьи
В Беларуси сегодня отмечают День семьи
Международный день семей отмечается ежегодно 15 ма...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более ра...
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень этой весной в Витебске распустилась раньше ...
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получа...
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Министерстве природных ресурсов и охраны окружаю...

Свежие новости

В Беларуси выберут лучшие жилые комплексы, ТРЦ, бизнес-центры и торговые сети
Лучшие проекты в сфере ритейла, коммерческой и жилой недвижимости опре...
Пять фильмов для домашних выходных в кругу семьи
На этой неделе во всем мире отмечали Международный день семьи, но в бу...
Куда сходить на выходных 17-19 мая
Суббота – первый выходной день, когда большая часть людей либо лениво ...
Всё будет чисто! Честные скидки -13% на роботы-пылесосы Xiaomi
Робот-пылесос значительно упрощает уборку и помогает сэкономить время ...

Самое популярное

Расписание богослужений в Витебске на Пасху в 2024 году
В Пасхальную ночь с 4 на 5 мая 2024 года архиепископ Витебский и Оршан...
День Победы в Витебске-2024. Программа праздничных мероприятий
Праздничное шествие и "Майский вальс" - в Витебске состоятся праздничн...
Ищем волонтёров «СЛАВЯНСКОГО БАЗАРА В ВИТЕБСКЕ»!
Присоединяйтесь к команде крупнейшего Международного фестиваля искусст...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более развитым правым полуша...
Невозможное возможно или история пасхального яйца
5 мая православные христиане всего мира отмечают самый главный праздни...
В Витебской области приступили к работе по борьбе с борщевиком Сосновского
Во всех районах Витебщины приступили к работе по борьбе с борщевиком С...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске