Куды крочыць рэкламіст?

1
Стартаваў ужо шосты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! — адна з вельмі важных, і ўжо традыцыйных падзеяў у беларускай культурніцкай  і рэкламнай сферах. Сёлета канцэпцыя фэсту — “Годны шлях рэкламіста”. Што гэта мусіць значыць і якімі цікавосткамі будзе адметны сёлетні AD.NAK!, распавялі на прэс-канферэнцыі 16 красавіка ягоныя арганізатары.

 

“Сёння хочацца працытаваць айца Аляксандра Надсана: “Мы не горшыя і не лепшыя за іншыя народы — у нас свая місія”, — кажа кардынатар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!Ніна Шыдлоўская. — Гэтак жа і наш Фестываль — не лепшы і не горшы за іншыя фестывалі і прэміі. Ён мае сваю ўласную місію, якая застаецца нязменнай ужо шэсць гадоў: ператварыць кропкавыя рэкламныя і камунікацыйныя “выскачкі” на тэрыторыю беларускасці ў нармальную штодзённую практыку. Мы спадзяемся, што з часам мова стане нашай паўсядзённасцю, а канцэпцыя  асобнага беларускамоўнага фэсту адпадзе як непатрэбная, і мы будзем адзначаць  людзей не за якасныя работы на мове, а проста за якасную рэкламу. Чаму нас цікавіць рэклама? Яна штохвілінна ўплывае на нашую свядомасць, хочам мы таго ці не. І вельмі ўзрушвае тое, што паводле сацыялагічных даследаванняў адсотак людзей, якія жадаюць бачыць менавіта беларускамоўную рэкламу, расце — ад 37 адсоткаў у 2009 годзе да амаль 60 у 2014-м.

 

Сёлетняя канцэпцыя — “Годны шлях рэкламіста”: мы хочам паказаць, што за якаснымі працамі на беларускай мове стаяць канкрэтныя людзі. Яны ствараюць беларускую рэкламу, замаўляюць яе, так ці інакш спрычыняюцца да яе”.

Tarantino


 Як і летась, генеральным партнёрам фэсту стала кампанія velcom, якая вось ужо не першы год стварае беларускамоўны кантэнт.


“Усе нашыя іміджавыя праекты ствараюцца па-беларуску, — расказвае кіраўнік упраўлення маркетынгу кампаніі velcom Юлія Дайнека. — Такія праекты ствараюцца прыблізна два разы на год, і выкарыстанне мовы дае плён — рэдка можна ўбачыць, як людзі глядзяць і рэпосцяць ролікі камерцыйных кампаній, а нашыя ролікі, зробленыя па-беларуску, рэпосцілі. Год таму мы стварылі мабільнае дастасаванне для перакладаў на мову — цяпер ім карыстаецца больш за 30 тысяч чалавек. Літаральна сёння наша кампанія абвясціла новую стратэгію: нацыянальная самаідэнтычнасць будзе нашай ключавой тэмай”.

 

Сёлета Фестываль AD.NAK! уручыць узнагароды ў некалькіх новых паднамінацыях: прадуктовы дызайн, інтэрактыўныя дастасаванні і г.д. Са спісам намінацый і конкурсаў ужо можна азнаёміцца на сайце adnak.by.

 

“Мы штогод сочым за актуальнымі тэндэнцыямі і сусветнымі трэндамі рэкламнай і камунікацыйнай галіны (узорам для фэсту застаюцца “Канскія львы”), — кажа Сяргей Скараход, кіраўнік праекта Marketing.by, пастаяннага партнёра кампаніі “Будзьма!” у правядзенні фэсту. — Улічваючы іх, мы дапаўняем і абнаўляем намінацыі і конкурсы. Новы сайт Фестывалю сёлета дазваляе канкурсантам максімальна зручна аформіць і падаць работу. Асноўны акцэнт пры падачы работ на сайце зроблены на якасць іх афармлення. Спадзяемся, што сёлетняе новаўвядзенне дазволіць удзельнікам карэктна данесці ідэі сваіх праектаў, а сябрам журы — аб''ектыўна ацаніць працы канкурсантаў. Падчас традыцыйнай адукацыйнай праграмы мы вырашылі выйсці за межы рэкламнай галіны. У гэтым годзе акрамя рэкламістаў спікерамі на адукацыйнай праграме будуць беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч, французскі фатограф Жан-Поль Бабано, вядомы рэкламіст Паўліс Сэнюта, наш зямляк Ілля Андрэеў, які цяпер актыўна займаецца рэбрэндынгам “Белавіі”. Разам з удзельнікамі яны паразважаюць пра свет вакол нас, у якім мы ўсе разам мусім ствараць і ісці сваім годным шляхам”. 

Tarantino1
Сёлета да фестывалю ў якасці партнёраў далучыліся таксама ААТ “Піўзавод Аліварыя” і група кампаній АЗС “А-100”.

 

“Аліварыя” — найстарэйшы беларускі бровар, нам больш за 150 гадоў, таму казаць пра беларускі складнік натуральна, — кажа Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ “Піўзавод Аліварыя”. — Мы вырашылі, што ўсе камунікацыі кампаніі будуць адбывацца па-беларуску, што ўхвалілі нашыя партнёры з Carlsberg Group. Новыя гатункі піва цяпер цалкам афармляюцца па-беларуску (на гэтым, дарэчы, настойвалі ў тым ліку спажыўцы). І беларуская мова добра спрыяе продажам. Але важна звярнуць увагу, што не ўсё дыктуецца і робіцца толькі дзеля камерцыйнай выгады, ёсць і іншая матывацыя”.

 

Што да сеткі АЗС “А-100”, то гэтая кампанія сёлета зрабіла ледзь не ўзорна-паказальны прарыў у папулярызацыі мовы.

 

“Мы прыватны бізнес з больш як дваццацігадовай гісторыяй, — расказвае Ніна Ніканорава, кіраўнік упраўлення маркетынгу групы кампаній “А-100 АЗС”. — Пераход на беларускую мову ў камунікацыях з 1 студзеня — гэта толькі пачатак, да канца года ўсё аздабленне нашых АЗС стане беларускамоўным. З пераходам на беларускую мову да нас далучылася яшчэ модная, сучасная моладзевая аўдыторыя”.

 

Сайт фестывалю adnak.by (традыцыйна ў новым дызайне і з новымі магчымасцямі) працуе ўжо цяпер. Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах Шостага фестывалю пачнецца 20 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 1 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю — урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адукацыйнай праграмай — пройдзе 2 ліпеня ў Мінску.

 

Удзел у фэсце, як заўжды, бясплатны, а значыць, ёсць добрая нагода ўжо цяпер пачынаць ці працягваць свой “Годны шлях рэкламіста”.

 

 

Мікалай Левертаў

Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Журналісцкае агенцтва «Таранціны і сыны»

 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

В Минтруда рассказали, как белорусы будут работать и отдыхать в мае
В Минтруда рассказали, как белорусы будут работать и отдыхать в мае
В Министерстве труда и социальной защиты рассказал...
БЖД назначила дополнительные поезда на майские праздники
БЖД назначила дополнительные поезда на майские праздники
Белорусская железная дорога на майские праздники н...
Онлайн-торговля и такси. Банк выяснил, какой бизнес открывают витебчане
Онлайн-торговля и такси. Банк выяснил, какой бизнес открывают витебчане
Чаще всего жители Витебской области открывают бизн...

Свежие новости

Акции по всей Беларуси: смартфоны Huawei со скидками до 600 рублей
Торговые сети Беларуси установили специальные акционные цены на смартф...
Мотивы, покорившие Париж. В Mark Formelle выпустили коллекцию в стиле гродненского художника Льва Бакста
Причудливые орнаменты, тонкие линии и дивные краски, которые когда-то ...
28 апреля православные верующие будут праздновать Вход Господень в Иерусалим
Вход Господень в Иерусалим - этот большой двунадесятый праздник отмеча...
Поймали ли в Витебске дикое животное – предположительно волка?
На прошлой неделе в интернете распространились слухи о появлении в раз...
Спортсмены из Витебской области выиграли главный трофей Континентальной хоккейной лиги
В Ярославле завершился четвертый матч финала плей-офф КХЛ между местны...

Самое популярное

Седьмой Республиканский Gastrofest– страны мира пройдет в апреле в Витебске
С 18 апреля по 5 мая в Витебске пройдет Республиканский Gastrofest. Ст...
В Витебске медработница уничтожила более 4,5 тыс. вакцин против COVID-19. Дело передано в суд
Прокуратура Витебской области направила в суд Первомайского района Вит...
5 вопросов о соборовании
Во время Великого поста во многих православных храмах вы можете увидет...
В Витебске в пойме реки Витьба активизировались бобры
Бобры снова на Витьбе. В этом убедилась корреспондент «ВВ» во время ве...
Когда и где в Витебске планируются ярмарки в апреле - список
В областном центре 6 апреля стартовал сезон весенних ярмарок....

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске