Фестываль аDNаK! — ген беларускага крэатыву. Абудзім яго разам!

 

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў  5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.

 

Сёлета арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых стаць яго часткай, непасрэдна спрычыніўшыся да правядзення, а таксама далучыцца да яго “закуліснага” жыцця, зрабіўшы пасільны ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by.

 

1

 

Фестываль ужо зрабіўся грамадскай з’явай — хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!

 

За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

 

Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дня, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі:

 

Для ўсіх аматараў і спонсараў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы Аргкамітэт падрыхтаваў спецыяльныя сувеніры і падарункі.

 

6

Наш Фестываль — гэта насычаная адукацыйная праграма, гэта новыя веды і стандарты! І ён — не толькі цырымонія ўзнагароджання, віншаванні ад калег і шумная “тусоўка” ў коле самых таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій, гэта шчыльная супраца вядомых дызайнераў і крэатыўных студыяў, прадстаўнікоў бізнесу і творчых людзей, якія ў вясёлых, а часам і гарачых спрэчках супольна вызначаюць найлепшыя прыклады беларускай рэкламы. За сем гадоў свайго існавання Фестываль прайшоў шлях ад пілотнага даследчага праекта да сапраўднай з’явы культурнага жыцця краіны. З кожным годам колькасць удзельнікаў і работ расце, а цікавасць да Фестывалю павялічваецца. У многім дзякуючы менавіта яму беларускамоўнай рэкламы ў краіне значна паболела.

 

Важна разумець, што рэклама — гэта неад''емная частка культурнага жыцця сучаснага грамадства. Яна стварае атмасферу, у якой кожны з нас жыве штодня, яна візуалізуе твар нашых гарадоў і мястэчак. І хочацца, каб дзякуючы ў тым ліку і рэкламе мы адчувалі, што жывем на сваёй зямлі.

 

2

 Сёння беларусы займелі ўнікальны шанец наўпрост спрычыніцца да працэсу пашырэння і развіцця беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.

 

Зробім фестываль аDNаK! разам!

 

Падчас Фестывалю плануецца, як заўжды, разнастайная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў, якія пашыраюць еўрапейскія падыходы і тэндэнцыі, уплываючы на рэкламу і бізнес-камунікацыю.

 

Падрабязная праграма будзе абвешчаная напрыканцы мая.

 

1-(2)

Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371-01-21 альбо праз e-mail adnak@budzma.org, а таксама:

 

Да ведама. 55,6% беларусаў “за” беларускую мову ў рэкламе (паводле апытання “Новак” на замову “Будзьма беларусамі!”, 2012 г.), гэтую лічбу пацвердзілі MASMI ў 2014 г. (56%). Паводле MASMI (2014 г.), 60% рэспандэнтаў падтрымліваюць беларускую мову ў афармленні гарадоў і вітрын. Адпаведнае даследаванне кампанія “Будзьма беларусамі!” плануе ў 1-м паўгоддзі 2016 г.

 

Канстанцін Касяк,

прэс-сакратар ГКК "Будзьма беларусамі!"

Смотрите похожие новости:

7 фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! >>>

Годна, крэатыўна – па-нашаму! >>>

Аляксандр Дзешкавец >>>

Куды крочыць рэкламіст? >>>

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK! >>>

 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

В Беларуси сегодня отмечают День семьи
В Беларуси сегодня отмечают День семьи
Международный день семей отмечается ежегодно 15 ма...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более ра...
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень с запахом штрафа. Что будет, если сорвать
Сирень этой весной в Витебске распустилась раньше ...
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получат 1846 человек
В Витебской области матпомощь ко Дню Победы получа...
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Минприроды напомнили о правилах поведения при встрече с дикими животными в лесу
В Министерстве природных ресурсов и охраны окружаю...

Свежие новости

В Беларуси выберут лучшие жилые комплексы, ТРЦ, бизнес-центры и торговые сети
Лучшие проекты в сфере ритейла, коммерческой и жилой недвижимости опре...
Пять фильмов для домашних выходных в кругу семьи
На этой неделе во всем мире отмечали Международный день семьи, но в бу...
Куда сходить на выходных 17-19 мая
Суббота – первый выходной день, когда большая часть людей либо лениво ...
Всё будет чисто! Честные скидки -13% на роботы-пылесосы Xiaomi
Робот-пылесос значительно упрощает уборку и помогает сэкономить время ...

Самое популярное

Расписание богослужений в Витебске на Пасху в 2024 году
В Пасхальную ночь с 4 на 5 мая 2024 года архиепископ Витебский и Оршан...
День Победы в Витебске-2024. Программа праздничных мероприятий
Праздничное шествие и "Майский вальс" - в Витебске состоятся праздничн...
Ищем волонтёров «СЛАВЯНСКОГО БАЗАРА В ВИТЕБСКЕ»!
Присоединяйтесь к команде крупнейшего Международного фестиваля искусст...
Как живется левшам в мире, ориентированном на праворуких. Узнали у эксперта
Около 15 процентов людей природа наделила более развитым правым полуша...
Невозможное возможно или история пасхального яйца
5 мая православные христиане всего мира отмечают самый главный праздни...
В Витебской области приступили к работе по борьбе с борщевиком Сосновского
Во всех районах Витебщины приступили к работе по борьбе с борщевиком С...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске