Конкурс “Грамадская стужка 2.0” зноў шукае журналістаў!
Спаборніцтва для супрацоўнікаў медыя Віцебска і Вобласці
14 студзеня стартуе прыём заявак на конкурс журналісцкіх публікацый “Грамадская стужка 2.0”. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты, аўтары і блогеры, якія працуюць у Віцебску і Віцебскай вобласці. Прыём будзе ажыццяўляцца да 27 студзеня ўключна.
Да конкурса дапускаюцца матэрыялы пра грамадскую актыўнасць ў горадзе Віцебску і вобласці. Мы чакаем аўтарскія тэксты, рэпартажы, інтэрв’ю, відэа і фотасправаздачы.
Мэта конкурса “Грамадская стужка” палягае ў тым, каб прыцягнуць увагу да тэкстаў сацыяльнай, культурніцкай і грамадска-значнай тэматыкі. У вашай заяўцы каротка напішыце пра сябе і свой досвед працы, і дашліце спасылкі альбо копіі ня больш за 3-х матэрыялаў.
Таксама каротка напішыце пра важнасць заяўленых тэмаў асабіста для вас.
Матэрыялы будзе ацэньваць журы, якое складаецца з прадстаўнікоў рэспубліканскіх СМІ, грамадскіх дзеячоў і актывістаў.
Будуць адзначаны тры лепшыя работы. Галоўны прыз – смартфон.
Першы конкурс “Грамадская стужка” прайшоў у жніўні-верасні 2018. Пра пераможцаў можна пачытаць тут.
Заяўкі дасылайце на адрас kursmediavtb@gmail.com.
Інфармацыя на сайце www.vitebsk4.me.
Таксама інфармацыя па тэлефоне: +375 44 557 15 28.
Яўгенія Пачэпка