Запрашаем на традыцыйную восеньскую містэрыю ў “Ляльцы”. Вас чакаюць рыцарскія спаборніцтвы, майстар-класы, сярэднявечныя танцы і забавы, дэгустацыя старажытных напояў і шматлікія цікавосткі. Спектакль-фантазія “Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў” паводле твораў Уладзіміра Караткевіча дазволіць гледачам зазірнуць у свет нашых продкаў і паразважаць пра чалавечае прызванне і прызначэнне на гэтай зямлі. А потым можна будзе атрымаць асалоду ад вогненнага шоу.
Разам з артыстамі Беларускага тэатра “Лялька” гасцей вітаюць мужныя рыцары і чароўныя паненкі з народнага клуба гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн” , а таксама заклінальнікі агню з “AGNI show”.