Комедия в 3-х действиях
Спектакль идёт с одним антрактом
Жан-Батист Мольер
Месца дзеяння – Неапаль, няўрымслівыя героі – бацькі і дзеці, мафія і цыганы, але найперш, геніяльны слуга і шэльма Скапэн, які «пасварыўся з правасуддзем». У фінале закаханыя ўзяднаюцца, а бацькі знойдуць страчаных дзяцей. Але толькі калі гатовы прыгожанька раскашэліцца!..
Вялікі камедыёграф Жан-Батыст Мальер, які таксама быў і артыстам, зрабіў свайго пацешнага і кранальнага, невычарпальнага на выдумкі слугу сапраўдным Акцёрам, Рэжысёрам і Драматургам у адной асобе. Няўрымслівы Скапэн самазабыўна, з зачараваннем іграе Жыццё, ператвараючы яго ў мастацтва.
Гэта палымяная, тэмпераментная і вельмі смешная гісторыя пра выхадкі кемлівага, хітрага і невычарпальнага на выдумкі слугі, які спрыяе шчасцю закаханых сэрцаў. Дасціпныя камедыйныя сітуацыі, яркія, непрадказальныя павароты сюжэта вызначаюць настрой гэтага бліскуча-камедыйнага і, у той жа час, кранальнага спектакля.
Рызыка, свавольства, жыццялюбства, вечная праблема бацькоў і дзяцей – усё гэта ёсць у камедыі «Хітрыкі Скапэна». Гледачы становяцца ўдзельнікамі вясёлага і яркага карнавалу, дзе пануюць смех, музыка, танцы.
«Нельга апускаць рукі, нават калі жыццёвыя абставіны складаюцца неспрыяльна для цябе, трэба актыўна дзейнічаць, шукаць выйсце, і добра , калі знаходзіцца чалавек, у якога заўсёды можна знайсці падтрымку», – так лічыць рэжысёр спектакля Ірына Цішкевіч. А яшчэ яна ўпэўнена, што камедыя неабходна сёння – у гледача існуе патрэба ў добрым, абаяльным гумары.
Пераклад Пятра ЛАМАНА.
Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына ЦІШКЕВІЧ.
Мастак-пастаноўшчык Юлія КАРЫМАВА.
Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Харэограф Дзіяна ЮРЧАНКА.