Лекція: «Віцебшчына ў ледавіковы перыяд» 6+

Лекція: «Віцебшчына ў ледавіковы перыяд» 6+
Интерактивный центр живой истории «Vargentorn»
12.03.2026
Время: 18:00;
1

г. Витебск, ул. Ленина, 23

+375 212 48-04-38

цена: 7.00 руб.

Што хавае зямля пад нашымі нагамі? Хто насамрэч жыў на тэрыторыі Віцебшчыны дзясяткі тысяч гадоў таму, калі тут панаваў ледавік? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні зможа атрымаць кожны ахвотны. 

Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» запрашае ўсіх аматараў гісторыі на незвычайную лекцыю, прысвечаную самай далёкай эпосе мінуўшчыны – ледавіковаму перыяду.

12 сакавіка ў 18:00 гасцей цэнтра чакае сустрэча з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам Дзянісам Валер’евічам Юрчаком. Вядомы навуковец выступіць з аўтарскай лекцыяй на тэму: «Віцебшчына і яе жыхары ў ледавіковы перыяд».

Слухачы даведаюцца, як змяняўся ландшафт і клімат рэгіёна пад уздзеяннем велізарнага ледавіка, якія жывёлы насялялі гэтыя землі і ці існавалі тут людзі ў той дагістарычны час. Гэта ўнікальная магчымасць віртуальна перамясціцца ў эпоху, ад якой не засталося пісьмовых крыніц, але засталіся шматлікія археалагічныя сведчанні.

Сустрэча абяцае быць цікавай як для дарослых, так і для школьнікаў, якія хочуць паглыбіць свае веды па гісторыі роднага краю. Не прапусціце магчымасць даведацца тое, што хавае зямля пад нашымі нагамі! Чакаем усіх, хто гатовы адправіцца ў захапляльнае гістарычнае падарожжа і зірнуць у знаёмыя мясціны зусім па-новаму.  

Набыць білеты можна ў касе перад пачаткам мерапрыемства.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске