Запрашаем вас на святочную забаўляльную праграму, прысвечаную Міжнароднаму жаночаму дню! «Сакрэт 8-га цуда свету» падорыць вам і вашым дзецям незабыўную атмасферу святла і вясенняга настрою. Мерапрыемства стане сапраўдным адкрыццём, дзе кожная дэталь падкрэслівае ўнікальнасць жанчыны — галоўнай таямніцы і цуду нашага свету. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы, якія напоўняць сэрцы эмоцыямі і сямейным цяплом.
Прафесар, які разумее мову жывёл, з дапамогай жвавых асістэнтаў распавядае займальную гісторыю са сваёй ветэрынарнай практыкі. Пра знакамітага доктара Марабу і яго пацыентаў. Пра тое, што няварта слухаць балбатуноў і зайздроснікаў. І пра пяшчотнае сяброўства сарамлівага Насарога і чароўнай Жырафы.
А паколькі ўспаміны пераносяць Прафесара ў спякотную Афрыку, гледачоў чакаюць гарачыя музычныя рытмы і расквечаны яркімі фарбамі казачны свет.