Масленіца – адно з яскравых народных святаў, дзе кожныадчуе сапраўдны дух беларускіх традыцый! Вас чакае цёплая гарбата з самавара і разнастайныя традыцыйныя пачастункі. Асаблівым падарункам стане вытынанка, якую вы навучыцеся выразаць самастойна і зможаце забраць з сабой як унікальны сувенір, зроблены ўласнымі рукамі. Не абыдзецца і без танцаў вакол сімвалічнага сонца. І галоўнае – мы разам паклічам вясну, каб яна хутчэй прыйшла і прынесла цяпло, святло і новыя надзеі!
Спектакль:
Бесхарактарны дзед, злая мачаха, гультайка Паша і працаўніца Даша, справядлівы Марозка... Хто іх не ведае? Казка з падобнымі героямі і сюжэтам прысутнічае ў фальклорнай традыцыі многіх народаў.
У спектаклі тэатра "Лялька" не знаходзіцца месца жорсткасці і злосці. І Марозка, у адрозненне ад свайго літаратурнага прататыпу, не забівае Пашачку. Аднак гледачу становіцца відавочным, што дзяўчынка пакарала сябе сама. Як і яе маці, што ўзрасціла дачушку ганарлівай і капрызнай. Затое Даша атрымлівае заслужаную ўзнагароду за дабрыню і працавітасць.