Ад сэрцайка да сэрцайка – дзіцячая праграма, напоўненая любоўю, творчасцю і радасцю. Мы падрыхтавалі для маленькіх удзельнікаў займальны майстар-клас, дзе яны змогуць сваімі рукамі стварыць прыгожыя валянцінкі, каб выказаць свае самыя цёплыя пачуцці. Акрамя таго, будзе ўтульная фотазона, дзе кожны зможа зрабіць памятныя здымкі. А каб маленькія сэрцайкі біліся ў рытме шчасця, мы пакажам забаўляльна-рамантычную праграму, поўную сюрпрызаў і чароўных момантаў.
Спектакль:
Сапраўдныя цуды – на спектаклі "Дзюймовачка".
Дзюймовачка жыве ў кветцы, размаўляе з жукамі, мышамі, эльфамі... Ёй нават пашчасціла ўбачыць свет з вышыні птушынага палёту. Якая прыгажосць! Дзяўчынка на крылах ластаўкі...
Дзюймовачка прайшла праз шмат выпрабаванняў і здабыла шчасце.
Верыць у свае сілы трэба нават у самых неверагодных і складаных умовах.