Голас гучны або ціхі —
Розны ён у нас з табой,
Толькі важна, каб твой голас
Быў не чый-небудзь, а свой!
Хто ты ў такім вялікім свеце? Хто вакол нас? Як зрабіць, каб малога пачулі і зразумелі ўсе? Пра гэта даступнай самым маленькім гледачам мовай распавядае дынамічны вясёлы спектакль, створаны ў жанры маляўнічай казкі.
Шукаючы свой голас, Куранятка знаёміцца з Варонай, Жабай, Кошкай, Сабакам, Гуссю, Козачкай і вяртаецца да мамы з упэўненасцю, што трэба быць самім сабой.
Гледачы не толькі ўбачаць персанажаў, але і выразна пачуюць асаблівасці іх голасу, якія сведчаць пра характар кожнага. Лёгка, радасна, светла – такое ўражанне пакідае гэтая простая гісторыя.