Гэта вясёлая гісторыя пра маленькае шчанятка - Соню. Аднойчы яе гаспадар Іван Іванавіч сышоў на працу, а Соню пакінуў у хаце за гаспадыню. Вось тут і пачаліся сапраўдныя прыгоды. Соні ўсё цікава: чаму кактус калючы, які ток жыве ў разетцы, чаму ў кране няма рыбак, калі вада цячэ з ракі? Хто ведае, куды б Соню прывяла цікаўнасць, калі бы ў зале не было дзяцей. Менавіта яны — галоўныя памагатыя Івана Іванавіча — перасцерагаюць Соню і вучаць яе правілам бяспечных паводзін.
Задавальненне атрымаюць усе: і суровая суседка Капіталіна Віктараўна, і няўрымслівая Соня, і кожны з глядачоў.