“КАЗКІ ПРА КАЗКУ” 6+
13 июля 2023 года, 11:00 - Беларускі тэатр “ЛЯЛЬКА” (Віцебск, Беларусь)
«Кукольный Квартал»
Чым воблака адрозніваецца ад хмары? Тым, што на аблоках жывуць Белыя анёлы, якія апранаюць белыя шкарпэткі, ласуюцца белым зефірам, назіраюць за намі ў біноклі, ды час ад часу спускаюцца на зямлю і распавядаюць людзям добрыя і прыгожыя казкі. А на хмарах жывуць Навальнічныя анёлы, якія дзень пры дні чысцяць неба ад дажджу і снегу. Але яны таксама хочуць пазнаёміць нас са сваімі аповедамі…
Сумесная творчасць Белых і Навальнічных нараджае цэлы шэраг неверагодных гісторый. Відовішчных, займальных і павучальных, як галоўная казка, героямі якой мы з’яўляемся. Як Жыццё.
Подробности на fest-sbv.by
