г. Витебск, ул. Пушкина, 2
Як гучаць сёння песні, якія спявалі беларусы дзесяткі і нават сотні год таму? Пад якія мелодыі нашыя бабулі і дзядулі танчылі і працавалі, жаніліся і святкавалі, нараджаліся і паміралі?
12 кастрычніка ў віцебскім тэатры “Лялька” адзін з лепшых фолк-гуртоў Беларусі Vuraj заграе вялікі жывы сэт традыцыйных беларускіх спеваў. Вы пачуеце абсалютна новыя творы і лепшае з дыскаграфіі гурта. Як заўжды, народныя песні прагучаць у адметным "вурайскім" стылі, які спалучае элементы мноства напрамкаў - ад року да класікі.
Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч так сказаў пра апошні альбом гурта: "Гэта такі гуд беларускай зямлі, ад якога мурашы бягуць па спіне."
Даведкі па тэлефоне: +375 (33) 645-23-55