Жылі-былі дзед і баба ды не было ў іх дзяцей. Даведзены да адчаю дзед выразае драўлянага «сынка» і — во дзіва! — той ажывае. Вось тут і з’яўляецца Ведзьма, якая хоча перашкодзіць агульнаму шчасцю.
На сцэне тэатра казка ператвараецца ў вясёлы жарт. Тут і Ведзьма зусім не страшная. Проста ёй хочацца такой здавацца. І Піліпку ніякая сур’ёзная небяспека не пагражае. Ды наогул, гэтае здарэнне не адбылося на самой справе. Яго разыгралі тата і мама для свайго маленькага сынка, каб навучыць яго не баяцца цяжкасцей і жахаў. А хто выйшаў пераможцам з гэтай незвычайнай і напружанай гісторыі? Вядома, Піліпка. Хіба ж бывае іначай у добрых дзіцячых фантазіях, вясёлых гульнях і казках?