«Кірмаш праектаў» да Дня горада ў Віцебску

4
Якім мусіць быць Свята горада, калі горад вядомы сваімі творчымі жыхарамі, міжнароднымі фестывалямі і адметным мастацкім іміджам? Імаверна, свята горада мусіць зашкальваць па крэатыўнасці і мастацкім увасабленні. Якім бачаць свята горада яго жыхары, убачым на “Кірмашы праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” у найбліжэйшы чацвер – 28 мая.

 

Дзень горада Віцебск адзначыць 26-28 чэрвеня, але падрыхтоўка да яго пачынаецца значна раней. Ужо другі год запар на заклік Віцебскага райвыканкама да арганізацыйнай “кухні” актыўна далучаюцца віцябляне. Летась адміністрацыя горада вельмі канструктыўна паставілася нават да меркавання жыхароў горада ў анлайн-абмеркаваннях, а 9 з 10 культурніцкіх ідэй, прадстаўленых на “Кірмашы праектаў”, увайшлі ў афіцыйную праграму святкаванняў. А цяпер кампанія абвяшчае конкурс праектаў для свята горада ў гэтым годзе!


28 мая будуць прадстаўленыя 7 новых ідэй:


- Адкрыты маркет hand-made прыгажосці ад маладых і таленавітых майстроў, аздоблены разнастайнымі актыўнасцямі для аматараў актуальнай літаратуры, кіно, фатаграфіі.

 

- Міні-фестываль актыўнага адпачынку, у якім людзі з высокімі памкненнямі ацэняць канцэпцыю, а ўсе астатнія – насычаны змест.

 

- Спеўны сход, пасля якога кожны, незалежна ад узросту, наяўнасці голасу і тым больш музычнай адукацыі, зможа спяваць беларускія народныя песні.

 

- Дзве ўнікальныя пешаходныя і адна роварная экскурсіі па в. Лужасна з выдатным экскурсаводам. Маршруты ацэняць і госці Віцебска, і тым больш яго жыхары, асабліва маладыя, і няважна, у сэрцы ці ў пашпарце.

 

- Адкрыты інтэрактыўны стрыт-арт конкурс, закліканы зрабіць мастацкасць і эстэтыку Віцебска больш адчувальнай.


- Харэаграфічныя майстар-класы для ўсіх, хто хоча ўпэўнена і правільна рухацца пад музыку самых розных краін і музычных жанраў.

 

- Гарадскі фотазлёт, “злятацца” на які варта ўсім, хто хацеў бы спрычыніцца да мастацтва фатаграфіі ў якасці творцы, мадэлі, працуючы разам з выбітнымі прафесіяналамі.

 

І памятайце, што вы і толькі вы можаце падтрымаць прадстаўленыя праекты сваёй парадай, патрэбнымі кантактамі і асабістым удзелам! А разам з тым пазнаёміцца з мноствам творчых і апантаных любоўю да Віцебска гараджан, якія крок за крокам робяць свой горад лепшым. Калі вы таксама маеце задумы, энергію і жаданне зрабіць культурнае жыццё горада больш насычаным і цікавым, знайсці аднадумцаў, далучайцеся да гэтага кола!

 

28 мая, Выставачная зала, прасп. Фрунзэ, 11. Пачатак: 18:30.

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

Жизнь не будет прежней: что изменится с 1 января 2026 года в Беларуси
С 1 января 2026 года Беларусь войдёт в новую эпоху — привычные правила...
Молодая витебчанка попалась на удочку мошенников, но смогла сорваться с крючка. Как это было?
В 9.50 мне позвонили с российского номера и сказали, что это с «Белпоч...
Деды Морозы раздадут 3000 подарков в Витебске и других областных центрах
25 и 26 декабря Деды Морозы belbet выйдут на улицы столицы и всех обла...
Хоккейный клуб «Витебск» ставит красивую точку в текущем году
Наша команда на своем льду проводила последнюю встречу нынешнего года....
Куда сходить на выходных 25-28 декабря
Четверг в Витебске начинается с особого настроения: католическое Рожде...

Самое популярное

В Беларуси назвали самые популярные сыры, сырки и йогурты. Вы их знаете
В Беларуси подвели итоги премии «Народная марка 2026»....
В Fix Price предложили товары к праздникам по суперценам
В Fix Price предложили множество товаров по выгодным ценам....
Витебск вошел в рейтинг «посуточных» городов. Смотрите, на каком месте
Куфар Путешествия составили рейтинг «посуточных» городов Беларуси....
В Витебске планируют построить еще одну Ледовую арену. Какой она будет?
Нынешняя Ледовая арена в Витебске порой не вмещает всех желающих попас...
КГК Витебской области проведет «горячую линию» по проблемам отопления
Комитет государственного контроля Витебской области проведет «горячую ...
В Витебске пройдет репетиция Нового года с Дедом Морозом, подарками и глинтвейном – бесплатно
В Витебске 21 декабря пройдет душевная репетиция Нового года....

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске