Сапраўдны беларускі “Калядны ранішнік”

Напярэдадні Новага году праект “Забаўлянкі для Янкі” збірае старых і новых сяброў!
28 снежня (субота) 15.00
Шчыра запрашаем мамаў і татаў, бабуляў і дзядуляў разам з вашымі любымі сыночкамі, дочкамі, унукамі і ўнучкамі да нас на свята!
Упершыню ў Віцебск са святочнай тэатралізаванай праграмай завітае музычна- вандроўны аркестрык «V U R A J » (г.Мінск).
УВАХОД – БЯСПЛАТНЫ !!!
Заклікаем дзетак (а мо і бацькоў) прыходзіць у КАСЦЮМАХ зайчыкаў, вавёрачак, козачкаў, сняжынак ды іншых вясёлых, гарэзлівых, ці рамантычна-задуменных персанажаў на якія ў Вас толькі стане фантазіі!
Будуць песні і танцы, казкі і гульні, чароўныяі падарункі і сюрпрызы і, вядома, героі-калядоўшчыкі: Каза-танцоўшчыца, Механоша- пяюн, Ульяна, беларускі Дзед Мароз – Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць - дрэсіраваны Смаргоньскі Мядзведзь!)
Ранішнік адбудзецца ў выставачнай зале “Задзвіння” па АДРАСЕ:
вул. Чайкоўскага,3
Сустрэча адбываецца ў рамках Грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма Беларусамі!"
Створым файнае Каляднае свята сабе і сваім дзеткам!
Суполка падзеі ў ВК: https://vk.com/vurajnakaliady




















