Гурт Akute і Паліна Рэспубліка з канцертам у Віцебску
![]()
14 лютага 2014 года запрашем адсвяткаваць Дзень усіх закаханых разам у канцэртнай зале «ВІЦЕБСК» з гуртам AKUTE (Магілёў) і Палінай РЭСПУБЛІКАЙ (Мінск). На адной сцэне вас чакаюць самыя актуальныя і папулярныя беларускія гурты новай хвалі – гэта лепшы падарунак сваёй другой палове на свята!
Гурт AKUTE – слушнае адкрыццё на беларускай рок-сцэне. У склад гурта ўваходзяць вакаліст і гітарыст Станіслаў МЫТНІК, бас-гітарыст Раман ЖЫГАРАЎ i бубнач Павел «Фiл» ФIЛАТАЎ. Стыль гурта самі музыкі вызначаюць як «дыска-дэкаданс». Мова тэкстаў – беларуская. Гурт пачаў сваю гісторыю ў 2008 годзе, паспеўшы за гэты час выпусціць 2 звышпапулярных альбома «ДЗЕВАЧКІ І КОСМАС» і «НЕ ІСНУЕ». У 2011-м AKUTE былі прызнаны адкрыццём года па версіі партала TUZIN.FM, а ў 2012-13 гг. – лепшым гуртом года па версіі Ultra-music.com, euroradio.fm. Музыкі прымалі ўдзел на буйных фестывалях Беларусі, Украіны, Польшчы, неаднаразова выпраўляліся ў туры па Беларусі, а таксама паспелі ў 2012 годзе стаць рэкламным тварам Nescafe і выступіць на адной сцэне з сусветнавядомым гуртом PLACEBO!
У дадзены момант ідзе падрыхтоўка да выдання трэцяга альбома, на аснове якога і будзе прэзентавана новая праграма ў Віцебску.
Паліна РЭСПУБЛІКА – маладая спявачка з Мінску, якая стала пераможцай бардаўскага фэста ў Беластоку ў 2011 годзе, ад чаго і пачалася хваля папулярнасці. За 2 гады Паліна разам са сваім гуртом выступала на шматлікіх пляцоўках у Беларусі, Украіне, Польшчы, Расіі, дзе атрымала сапраўднае прызнанне публікі.
Прызнавалася адкрыццём года па версіі парталаў TUZIN.FM і Ultra-music.com. Зараз у спявачкі ідзе падрыхтоўка да выдання першага альбома, для якога адмыслова быў пашыраны склад калектыву. У Віцебску Паліна РЭСПУБЛІКА прадставіць свае новыя і лепшыя кампазіцыі, што ўжо палюбіліся публіке.
Кошт квіткоў: ад 60 000 да 100 000 рублёў.
Квіткі ў касах города и на www.kvitki.by
Заказ квіткоў: (8 0212) 42-65-91, (8 0212) 36-30-40.
Отдел рекламы ГУ «Центр культуры «Витебск»




















