Фотавыстава Томаша Тамашэўскага

“Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша”
Аўтарскі праект вядомага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага. На выставе можна будзе ўбачыць серыю каляровых фатаграфій, прысвечаных побыту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця насельніцтва Падляшша, сярод якіх, як вядома, значную колькасць складаюць беларусы. Выстава арганізавана ў супрацоўніцтве з Маршалкоўскім Урадам Падляшскага Ваяводства ў Беластоку.
Адкрыццё 27 лютага а 16 гадзіне
Віцебскі абласны краязнаўчы музей (Ратуша, вул. Леніна, 36)
Я пазнаваў гэтую краіну па здымках многіх маіх добрых сяброў закаханых у Падляшскім ваяводстве.
Цудоўныя, некранутыя лясы, птушкі і дзікія жывёлы, звілістыя і зарослыя рэкі. Рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы.
Калі я прыехаў сюды зімой на пачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю - і пацвердзіліся. Я быў зачараваны прыгажосцю пейзажу, але яна мяне не здзівіла. Таму я вырашыў, што на гэтую тэму, многае ўжо было сказана, і можа лепш было б звярнуць увагу на людзей, якія таксама ствараюць пэўнага роду пейзаж.
Яны таксама хутка сталі героямі маёй аповесці, і некаторых з мноства з кім я пазнаёміўся, я прадстаўляю ў гэтай кніжцы.
Людзі Падляшскага (ваяводства). Яны зацікаўленыя і адкрытыя да новага чалавека, талерантныя, і адначасова яны непахісна звязаныя са сваімі рытуаламі, сваёй ідэнтычнасцю.
Яны, крыху аддаленыя ад ілюзорнай цывілізацыі, увесь час звяртаюцца да старых добрых традыцый і ўзораў, а для мяне застануцца людзьмі больш чалавечнымі.
Дзе б я не з’явіўся, яны, пазітыўныя і з усмешкай на вуснах , заўсёды ствараюць непаўторную атмасферу. Атмасферу добразычлівасці.
Томаш Тамашэўскі




















