Уключы выключнасць!

adnak
Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! вітае прасунутых беларускіх творцаў ад рэкламы і 25 красавіка пачынае прыём прац на намінацыі і конкурсы. Прыём прац працягнецца да 3 чэрвеня, а фестывальны дзень пройдзе 27 чэрвеня у Мiнску.

 

AD.NAK! папярэдніх гадоў прадэманстраваў, што беларуская мова паступова робіцца якасным інструментам для праяўлення адметнасці як мясцовых, так і сусветных брэндаў, стварэння новай унікальнай якасці і ўвогуле трэндам у сучаснай камунікацыйнай прасторы.

 

Таму асноўны слоган сёлетняга фестывалю:

"ТРЭНД BY AD.NAK — УКЛЮЧЫ ВЫКЛЮЧНАСЦЬ".

 

Сёлета фестываль мае на мэце звярнуць увагу прафесійнай супольнасці на невідавочную аксіёму: калі ты — беларусаарыентаваны, ты ўжо ў трэндзе! Арганізатары мяркуюць заахвоціць найперш маладую плынь адмыслоўцаў і энтузіястаў да пошукаў сваёй прафесійнай выключнасці менавіта ў беларусацэнтрычным сегменце.

 

Новы стыль фестывалю AD.NAK! падкрэслівае яго асноўную ідэю: стварэнне новай унікальнай якасці магчымае толькі на падставе ведаў пра найлепшыя здабыткі чалавецтва, досведу сусветных брэндаў і адмысловага іх асэнсавання. Стварэнне новага заўсёды грунтуецца на найлепшых здабытках мінулага і на хвалі новых трэндаў.

 

Мінулыя фестывалі паказалі інтарэс беларускага рынку да стварэння рэкламы, арыентаванай на беларусаў, менавіта на беларускай мове. Асаблівае значэнне мае тое, што патрэбу ў камунікацыях з беларускімі спажыўцамі па-беларуску ўсведамляюць не толькі камерцыйныя арганізацыі, а таксама і спартовыя клубы, творчыя праекты, сацыяльныя кампаніі, установы культуры.

 

"У гэтым годзе ідзе абнаўленне не толькі ў стылі фестывалю, але і ў кірунку дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!” агулам. Мы актыўна прасоўваем думку “Культура паляпшае жыццё”. Рэклама — частка культуры. Таму яна таксама мусіць паляпшаць жыццё, прычым не толькі са спажывецкага гледзішча. Мы бачым, што беларускамоўны маркетынг павялічвае свой уплыў з аднаго боку на грамадства, з іншага — на прафесійную супольнасць. Якасныя змены, якія адбыліся цягам мінулага года, паказалі, што беларускамоўная рэклама можа быць найэфектыўнейшым сродкам данясення да аўдыторыі думак стваральнікаў прадуктаў, паслугаў, ідэй. І гэтая тэндэнцыя захаваецца", — адзначае каардынатар грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі" Ніна Шыдлоўская.

 

У гэтым годзе фестываль максімальна адкрыты для ўсялякіх ініцыятываў з боку партнёраў. Ужо сёння буйныя беларускія кампаніі выказалі жаданне падтрымаць фестываль і асобныя яго конкурсы. Аргкамітэт фестывалю адкрыты для кантактаў і гатовы разглядаць прапановы аб партнёрстве цягам двух найбліжэйшых тыдняў.

 

"Кожны год камунікацыя брэндаў са спажыўцамі робіцца ўсё больш індывідуалізаванай. Сёння кампаніі вымушаныя ствараць цікавы для людзей кантэнт, які забірае іх увагу і прымушае дзейнічаць. Рэкламу не глядзяць, з ёй кантактуюць і ўзаемадзейнічаюць. І ў гэтым міксе language is true message, бо мова ёсць асновай камунікацыі”, — адзначыў кіраўнік праекта Marketing.by Сяргей Скараход.

 

Удзел у намінацыях і конкурсах фестывалю могуць узяць усе, хто працуе і стварае рэкламна-камунікацыйныя прадукты: прафесійныя маркетолагі і рэкламісты, пачаткоўцы і будучыя спецыялісты ў гэтай галіне. Сёлета ва ўдзельнікаў ёсць вялізны выбар магчымасцяў для самасцвярджэння і стварэння работ, якія могуць ужо летам зрабіцца трэндавымі.

 

Змяніўся і сайт фестывалю AD.NAK!. Сёлета на ім можна знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі, навінаў фестывалю, а таксама, што важна, новыя аргументы і думкі вядучых прадстаўнікоў рэкламнай галіны, партнёраў і сябраў журы фестывалю.

 

Прыём работ сёлетняга фестывалю працягнецца да 3 чэрвеня. Пасля гэтага за працу возьмецца прафесійнае журы, якое паводле міжнародных стандартаў ацэнкі конкурсных работ рэкламных фестываляў абярэ найлепшыя работы. Дарэчы, сёлетні склад журы напалову абноўлены.

 

Фестывальны дзень AD.NAK! адбудзецца ў канцы першага летняга месяца — 27 чэрвеня. Ён складзецца з адметнага адкрыцця, адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў.

 

Сёлетняя "фішка" фестывалю AD.NAK! — удзел у адукацыйнай праграме замежных спецыялістаў з Японіі і Італіі, якія завітаюць у Мінск адразу пасля Cannes Lions. Разам з тым ва ўдзельнікаў застанецца магчымасць трапіць на майстар-класы найбольш трэндавых і цікавых прадстаўнікоў беларускага рэкламна-камунікацыйнага рынку.

 

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў прэс-службу фестывалю AD.NAK!:

Алесь Плотка

тэл.: (29) 394-8204

adnak@budzma.org

 

Па пытаннях удзелу ў фестывалі звяртайцеся у аргкамітэт па тэлефонах:

+375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87

альбо праз e-mail adnak@budzma.org

 

Официальный информационный партнёр мероприятия GorodVitebsk.by


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
В сети магазинов Megatop появилась капсульная колл...
Почему важно правильно выбрать матрас
Почему важно правильно выбрать матрас
Выбор матраса – один из ключевых факторов качестве...
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
Если внимательно посмотреть на старые кладбища, мо...
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси начал работу онлайн-сервис UNUM для инв...
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В белорусских и российских кинотеатрах стартовал п...
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В Минске стартовали съёмки нового оригинального пр...

Свежие новости

Финал «Грация International»: когда студенческая сцена превращается в международный праздник
27 марта в концертном зале «Витебск» состоялся финал VII Открытого кон...
Life предложил абонентам «Полный безлимит» интернета
Цифровой оператор Life объявил о запуске услуги «Полный безлимит»....
Тренды пластиковых окон: что выбирают современные дома
В последние годы пластиковые окна перестали быть просто стеклом в рамк...
Обзор афиши Витебска 30 марта -2 апреля
Весна набирает обороты, и вместе с ней оживает культурная жизнь города...
Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую историю — с древним...
Будьте внимательны! В Витебском районе зафиксированы первые укусы клещей
К началу нынешней недели, по данным учреждений здравоохранения Витебск...

Самое популярное

Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...
Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
Поезд над городом. В Витебске вскоре установят уникальный аттракцион
В предстоящем сезоне в центральной части Витебска планируется установи...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске