Беларускі тэатр “Лялька” прыняла ўдзел у 16 Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Катавіцы для дзяцей”

Мастацкі кіраўнік тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Віктар Клімчук быў уганараваны Падзякай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай культурнай палітыкі, плённую працу і высокае прафесійнае майстэрства”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 11 кастрычніка ў Мінску на ўрачыстым пасяджэнні Міністэрства культуры ў гонар Дня работнікаў культуры.
Беларускі тэатр “Лялька” прыняла ўдзел у 16 Міжнародным фестывалі тэатраў лялек “Катавіцы для дзяцей”. Фестываль праходзіў з 16 па 20 кастрычніка ў горадзе Катавіцы ў Польшчы. Тэатр “Лялька” будзе адзіным калектывам, які прэзентаваў Беларусь на гэтым прэстыжным міжнародным фестывалі. Акрамя віцебскіх лялечнікаў на фестывалі пакажуць свае пастаноўкі тэатры з Іспаніі, Польшчы, Канады, Італіі і Расіі. Беларускі тэатр “Лялька” прадставіў спектакль для дзяцей на беларускай мове “Чароўная зброя Кэндзо”. Паказ адбыўся на сцэне Катавіцкага лялечнага тэатра “Атэнеум” 17 кастрычніка ў 10.00 і 12.30. З фестываля віцебскія лялечнікі вярнуліся з дыпломам удзельніка фестываля.

18 верасня адсвяткаваў Юбілей артыст вядучы майстар сцэны Беларускага тэатра “Лялька” Аляксандр Леанідавіч Маханькоў. Ён працуе у “Ляльцы” амаль з дня яе заснавання – з 1986 года. Маленькія гледачы ведаюць Алеся Маханькова як Блазна і Сышчыка ў спектаклі “Брэменскія музыкі”, Ваўка (“Воўк і раз, два, тры”, “Церам-церамок”), Кэндзо (“Чароўная зброя Кэндзо”), Івана Іванавіча (“Асцярожна, Соня!”) і ў многіх іншых ролях. А дарослыя ўзгадаюць у ролі Аўтара ў спектаклі “Дэкамерон”, Альберта і Карыфея (“Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка”), Уладзіміра Сяргеевіча Бялова (“Дзядзька Ваня і сястры тры”) і ў іншых ролях.
27 кастрычніка адбудзецца Бенефіс Алеся Маханькова.
Падчас Святочнага вечару госці могуць атрымаць асалоду ад музычнай праграмы, пагутарыць за шампанскім, пабавіць час за картачнымі гульнямі, набыць кветкі для Бенефіцыянта, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі на карысць Юбіляра; прагледзець фатаздымкі з Алесем Маханьковым.
У працягу распачатага Свята ўвазе шаноўнага спадарства будзе прадстаўлены спектакль на адну дзею “Дзядзька Ваня і сястры тры”, у якім занятыя Аляксандр і Вольга Маханьковы. Спектакль адмыслова пастаўлены да юбілею артыста (рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў РФ Юрый Аляксеевіч Пахомаў). Пасля спектакля Вечар працягнецца святочнай імпрэзай з віншаваннямі сяброў і калег Юбіляра.




















