27 студзеня ансамбль "Талака" прапануе праграму "Прыйшла каляда - адчыняй варата!"
Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» 27 студзеня па шматлікіх просьбаў гледачоў прапануе праграму «ПРЫЙШЛА КАЛЯДА - АДЧЫНЯЙ ВАРАТА!» 6+
Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА».
Мастацкі кіраўнік –заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Мікалай Падаляк.
Язычаскія абрады цесна сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народу. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі – на сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.
Запрашаем, калі ласка 27 студзеня а 19 гадзiне!
Кошт квітка: 5 (для вучняў і студэнтаў), 9 руб.