Свята ветру. Конкурс паветраных змеяў
28 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца фэст актыўнага адпачынку “Свята ветру”.
Любіш адпачываць актыўна? Далучайся! Зробім “Свята ветру” разам!
Фэст актыўнага адпачынку “Свята ветру” запрашае 28 чэрвеня (12.00 – 18.00) у Парк Мазурына!
Вас чакаюць:
- конкурс паветраных змеяў, у якім удзел можа прыняць кожны!
- разнастайныя актыўныя гульні, а таксама зона настольных гульняў ад антыкавярні “”
- дзіцячая пляцоўка з фарбамі, крэйдамі раставымі лялькамі ды іншымі вясёлымі нішцякамі
- канцэрт адрыўнога фольку ад гурта Vuraj
Уваход вольны!
Што яшчэ? Залежыць ад вас! Маеце ідэі? Далучайцеся – зробім “Свята ветру” разам!
Інфа: 0298940517
“Свята ветру” - адзін з нефармальных брэндаў Віцебска - праводзілася ў горадзе ў сярэдзіне 2000-х і збірала сотні неабыякавых гараджан.
Цэнтральнай праявай заўсёды быў конкурс паветраных змеяў, што выглядала, як незабыўнае відовішча.
Сёння мы спрабуем аднавіць слаўную гарадскую традыцыю і заклікаем далучацца ўсіх актыўных-крэатыўных для таго, каб зрабіць свята сабе і кожнаму!
Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі” і Гарадскога Цэнтра Культуры