Барадулінкі на Свяце гораду!

 

Літаратурна – музычны фестываль “Барадулінкі” адсвяткуе разам з жыхарамі Віцебска Свята гораду 25-га чэрвеня.

 

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Сацыяльна-культурная ўстанова “Віцебск для мяне” запрашаюць на свята, прысвечанае нашаму земляку, народнаму паэту Рыгору Барадуліну. Падзея разбурае традыцыйны фармат літаратурных імпрэз і ўбірае ў сябе самыя разнастайныя накірункі. Сёлета “Барадулінкі”  прадставяць насычаную праграму літаратурных, адукацыйных і музычных актыўнасцей, што адбудуцца на пляцоўцы Арт-Прасторы Талстога,7 – філіяла УК “Музэй” Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва” і натуральна  - вялікі маркет з удзелам лепшых рамеснікаў і майстроў віцебскага рэгіёну.

2

“ У гэтым годзе “Барадулінкі” зрабілі чарговы крок да сапраўднага гарадскога фестываля” – распавядае адзін з арганізатараў Уладзімір Булаўскі. “Мы запланавалі мерапрыемствы, якія дакладна стануць запамінальнымі ня толькі сталым  аматарам беларускай літаратуры і музыкі, але і выпадковым наведнікам. У адрозненні ад мінулага году,  мы паспрабавалі зрабіць акцэнт на літаратурнай частцы, якая будзе прадстаўлена выступамі Альгерда Бахарэвіча, Юліі Цімафеевай, Міхася Скоблы і інш. Акром таго, мы звярнуліся да беларускіх музыкаў з прапановай выступіць на адкрытай пляцоўцы падчас фэсту, на якую адгукнулася больш за 40 выканаўцаў. Сярод іх мы вызначылі тых, хто можа быць самымі цікавымі для віцебскай аўдыторыі – па выніку наведнікаў чакае вечаровы канцэрт гуртоў Teleport і Kitchen Stuff Only. Натуральна, у планах досыць вялікая колькасць падзей, што дапамогуць пазнаёміцца гараджанам з актуальнай і сучаснай беларускай культурай. А завершыць фэст кінапаказ караткаметражак на тэмы, якія хвалявалі Рыгора Барадуліна болш за ўсё – “Радзіма. Мова. Каханне”.

 

Мерапрыемствы ў рамках фэста будуць працягвацца з 12:00 да самай ночы ў самым сэрцы Віцебску.Выбраць самыя цікавыя падзеі і пазнаёміцца з падрабязнай праграмай вы зможаце ніжэй:

барадулинки-(1)
12:30-14:00
 - заняткі Мова Нанова з Сяржуком Маркавым!

14:10-15:30 - прэзентацыя кнігі “Віцебская мастацкая школа для дзетак”, адкрытая дыскусія;

15:40-16:40 - інтэрактыўная экскурсія краязнаўцы Міколы Півавара “Ушаччына Рыгора Барадуліна”;

17:00-18:20 - лекцыя памяці Рыгора Барадуліна - “Голас і логас Рыгора Барадуліна: лекцыя з чатырма лірычнымі адступленнямі”. Чытае паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла;

18:30-20:00 - “Дэзарыентацыя на мясцовасьці: балючыя кропкі сучаснай беларускай літаратуры” –  лекцыя-выступ Альгерда Бахарэвіча, паэзія ад Юліі Цімафеевай

20:00-22:00 - канцэрт з удзелам гуртоў Teleport / Kitchen Stuff Only (унутраны дворык Талстога,7)

22:10-23:30 - Кінапаказ кароткаметражнага кіно: Радзіма. Мова. Каханне. 

 

Дадатковыя забаўкі:

15:40 – 17:00 -  дзіцячы мастацкі майстар-клас “Над горадам” : ствараем партрэт горада, а потым і сябе і гуляем у палёты!” ад майстацкіх майстэрняў Галерэі “Ў”

17:00 - майстар-клас па традыцыйных танцах (пляцоўка перад арт-прасторай Талстога, 7)

 

Увесь дзень: добрая музыка ад віцебскіх ды-джэяў / маркет / буккросінг / фрымаркет / фотазона

 

Дадатковая інфармацыя : + 375259133876

 

Булаўскі Уладзімір

 

Смотрите афишу Витебска >>>

Программа Дня города Витебска 2017 >>>

 


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

В Витебске прошла жеребьевка участников VII Открытого конкурса «Грация International»
В Витебске прошла жеребьевка участников VII Открытого конкурса «Грация International»
В Витебске прошла жеребьевка участников VII Открыт...
Ваня Дмитриенко, Galibri & Mavik и 5sta Family: belbet fest объявил первых артистов
Ваня Дмитриенко, Galibri & Mavik и 5sta Family: belbet fest объявил первых артистов
Музыкальный фестиваль belbet fest, который традици...
Владимир Куклачёв: «Кошек невозможно обмануть»
Владимир Куклачёв: «Кошек невозможно обмануть»
В зале гаснет свет, звучит музыка, и на сцену выхо...
Программа мероприятия «Проводы зимы в Здравнёве»
Программа мероприятия «Проводы зимы в Здравнёве»
Приглашаем детей и взрослых 28 февраля 2026 г. (су...
Программа фестиваля #Супремstorm_ночь в Витебске
Программа фестиваля #Супремstorm_ночь в Витебске
27 февраля Витебск встречает долгожданную #Супремs...
В Минске летом пройдет масштабный фестиваль belbet fest. Стали известны цены
В Минске летом пройдет масштабный фестиваль belbet fest. Стали известны цены
Летний open-air фестиваль пройдет 13 июня на стади...

Свежие новости

До старта XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» 4 месяца!
Совсем скоро северная столица наполнится творчеством, искусством и пра...
Последние выходные марта: куда сходить на выходных в Витебске
Последние мартовские выходные в Витебске — это отличный повод выбратьс...
Betera доставила 1,5 тонны корма для бездомных животных по всей Беларуси
За месяц Beteratruck объездил всю Беларусь, доставив в зоозащитные орг...
Сбер Банк выступил официальным партнером международного форума по ИИ в Витебске
В Витебске прошел международный форум «Искусственный интеллект для биз...
А1 запускает новые роуминг-пакеты: 10 ГБ интернета для поездок за границу
Компания А1 расширяет границы комфортного роуминга и представляет паке...
Карты Яндекса начали показывать движения общественного транспорта в Минске и Могилеве в реальном времени
В разделе “Транспорт” в Яндекс Go и Яндекс Картах увеличилось число ма...

Самое популярное

Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
В центре Витебска продают участок земли под престижный квартал
На электронные торги выставлен земельный участок площадью 1,2 гектара ...
Беларусь на детском музыкальном конкурсе "Славянского базара" представит конкурсантка из Бреста
Победителем национального отбора XXIV Международного детского музыкаль...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске