NO LOGO FEST'13

nologo
У Віцебску 7,8 і 9-га чэрвеня пройдзе -
NO LOGO FEST'13 -  рэгіянальны музычны фестываль, які праводзіца для падтрымкі і развіцця віцебскай альтэрнатыўнай сцэны! 
 

Пасля трохга довага перапынку ў Віцебску зноў пройдзе  NO LOGO FEST  - фестываль альтэрнатыўнай музыкі, мэтай якога стане вызначэнне лепшых гуртоў Віцебскага рэгіёна за 2011- 2013 гг.Спецыяльнымі гасцямі фестываля будуць ДАЙ ДАРОГУ! , AKUTE, Yellow Brick Road, Clover Club, Sciana, Amaroka.
 

“У гэтым годзе мы вырашылі паспрабаваць новую формулу адбора гуртоў, - распавядае адзін з арганізатарў фестываля Булаўскі Уладзімір.  – Раней мы ў асноўным самі вызначалі гурты, што прымуць удзел у NO LOGO FEST : адсочвалі самыя актыўныя і папулярныя з іх ў рэгіёне і запрашалі выступіць, такім чынам падводзячы вынікі альтэрнатыўнага сезону. Але ў гэтым годзе мы паспрабавалі пераняць вопыт легендарнага фестываля “Рок - Кола”, што калісьці праводзіўся ў Полацку, і абвесцілі сярод музыкаў Віцебскай вобласці адкрыты прыём заявак, каторы прайшоў з 1 красавіка па 1траўня. У выніку разглядалася каля 40 заявак. Арганізатарамі былі адабраны 9 гуртоў для ўдзелу ў конкурснай праграме, яшчэ 5 гуртоў вызначылі аматары альтэрнатыўнай музыкі з дапамогай галасавання. Такім чынам, у кожны з 2-х конкурсных дзён выступіць па 7 гуртоў, а ў фінал прайдуць па 2 калектывы. Кожны гурт падчас выступа мусіць выканаць 3 кампазіцыі, што таксама было перанята з фармату правядзення “Рок-Кола”.
 

 Вырашаць, хто стане пераможцам NO LOGO FEST’13 будзе экспертнае журы: свой удзел у якасці экспертаў ужо падцвердзілі Вячаслаў Радыёнаў  - музычны партал ultra-music.com, Зміцер Безкаравайны  -  партал expert.by, Зміцер Назараў – арганізатар фестываля MEN’S FEST у Берасці, Гарык Аганджанян – заснавальнік Beatles-club у Віцебску, Павал Свярдлоў  - музычны эксперт .  Акрамя стандартнага размекавання па месцах і дыпломаў, арганізатары плануюць для кожнага з удзельнікаў фінала падрыхтаваць адмысловы прыз, а для пераможцаў узнагародай будзе грашовая сума, якая дазволіць запісаць якасны EP.
 

Адной з адметных рысаў NO LOGO FEST’13 стане ўдзел спецыяльных гасцей фестываля. “Крытэрам запрашэння хэд-лайнераў на NO LOGO FEST’13 для нас былі вынікі шматлікіх у гэтым годзе музычных прэмій” – адзначае адзін з арганізатарў фестываля Уладзімір Булаўскі. “Мы намагаліся сабраць у Віцебску лепшыя гурты Беларусі, і лічу, што гэта нам удалося. Канешне, мы разлічваем, што дзякуючы гэтаму фестываль збярэ аматараў альтэрнатыўнай музыкі ня толькі з Віцебску, але  і з іншых гарадоў”. Месцам правядзення фестываля стане новы клуб “Планета”, які адкрыўся ў траўні 2013 г.

 
NO LOGO FEST   - рэгіянальны музычны фестываль, запачаткаваны ў Віцебску ў 2007 годзе Віталём Броўкай і Алексеем Тоцкім. Праводзіўся ў 2007-2010 гг. Сярод удзельнікаў і пераможцаў фестываля былі вядомыя віцебскія гурты JENOWA , SHIT HAPPENS, Клема , Kaktooz  і інш. У 2013 годзе адбылася рэарганізацыя фестываля, які цяпер мае фармат конкурса з вызначэннем пераможцаў з дапамогай экспертнага журы. Галоўная мэта фестываля – падтрымка альтэрнатыўнай сцэны Віцебскага рэгіёна. 

 

nologo2 Праграма NO LOGO FEST’13

1 дзень (7.06)
клуб "Планета".17.00
LOVEPUNK (Віцебск)
Shuffle Steps (Віцебск)
SYOMI (Віцебск)
Уявi Сабе (Віцебск)
Freelite (Полацк)
De Puta Madre Banda (Віцебск)
АРИна РАДИО (Орша)
+спецыяльныя госці: 
Clover Club (Мінск)
YELLOW BRICK ROAD (Мінск) 

2 дзень (8.06)
клуб "Планета".17.00
ИО (Віцебск)
VelYur (Віцебск)
Сны ОпоСсума (Віцебск)
s.Ы.R.o.e. (Наваполацак)
Triadéma (Віцебск)
Steavy Gred ( Наваполацк)
Пани Хида (Орша) - па-за конкурсам
+спецыяльныя госці:
Sciana (Берасце) 
AKUTE (Магілёў)


9.06 - гала-канцэрт 
клуб "Планета".17.00
4 фіналіста фестываля
+ спецыяльныя госці: 
AMAROKA (Мінск)
ДАЙ ДАРОГУ! (Берасце)

 

Кошты: 
Конкурсныя дні: 50 т. - папярэдне, 70 т. на ўваходзе
Гала-канцэрт: 60 т. папярэдне, 80 т. на ўваходзе
Запрашальнік на ўсе 3 дні - 150 т. (толькі ў арганізатараў)
 Квіткі: касы Абласной Філармоніі ; ГЦ “Беларусь ”пав. 265 “Счастливые вещи”
Кантактная інфармацыя: МТС - 8940517 ; 7121111 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
В сети магазинов Megatop появилась капсульная колл...
Почему важно правильно выбрать матрас
Почему важно правильно выбрать матрас
Выбор матраса – один из ключевых факторов качестве...
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
Если внимательно посмотреть на старые кладбища, мо...
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси начал работу онлайн-сервис UNUM для инв...
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В белорусских и российских кинотеатрах стартовал п...
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В Минске стартовали съёмки нового оригинального пр...

Свежие новости

Финал «Грация International»: когда студенческая сцена превращается в международный праздник
7 марта в концертном зале «Витебск» состоялся финал VII Открытого конк...
Обзор афиши Витебска 30 марта -2 апреля
Весна набирает обороты, и вместе с ней оживает культурная жизнь города...
Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую историю — с древним...
Будьте внимательны! В Витебском районе зафиксированы первые укусы клещей
К началу нынешней недели, по данным учреждений здравоохранения Витебск...
С 4 апреля в Беларуси изменятся правила служебных командировок: новые нормы суточных и оплаты жилья
С 4 апреля 2026 года в Беларуси вступят в силу изменения в Положении о...
Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...

Самое популярное

Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...
Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
Поезд над городом. В Витебске вскоре установят уникальный аттракцион
В предстоящем сезоне в центральной части Витебска планируется установи...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске