Пётр Рудкоўскі. Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?

lek
Лятучы ўніверсітэт працягвае цыкл публічных лекцый «Urbi et Orbi» («Гораду і Свету») у Віцебску. 23 лістапада слухачоў чакае сустрэча з філосафам і багасловам Пятром Рудкоўскім.


Прысутныя атрымаюць магчымасць быць сведкамі адразу некалькіх падзей. Першая з іх – публічная лекцыя Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?” Спадар Пётр прапануе заглыбіцца ў гісторыю двух філасофскіх накірункаў – герменеўтыкі і аналітычнай філасофіі. Акцэнтуючы ўвагу на падабенствах і адрозненнях паміж імі, лектар распавядзе пра прыклады іх прымянення ў межах літаратурнай крытыкі, палітычных дыскурсаў і штодзённай камунікацыі.


Другая падзея – прэзентацыя новай кнігі філосафа “Вялікі выбух у малой Галілеі”. Уяўляючы сабой прадукт філасофска-багаслоўскіх рэфлексій, яна прапануе чытачам невялічкі экскурс у гісторыю хрысціянства і спробу адшукаць адказы на шэраг пытанняў. Што здарылася на мяжы “старой” і “новай” эры? Што ўяўляў сабой духоўны і культурны клімат у грэка-рымскім і юдэйскім свеце ў час публічнай дзейнасці Ісуса Хрыста? Як фармаваўся Новы Запавет і як выглядаў канон веры першых хрысціянаў? І гэта толькі некаторыя тэмы.


На сустрэчу запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца філасофскімі, гістарычнымі і рэлігійнымі праблемамі і мае жаданне далучыцца да адкрытай прасторы мыслення Лятучага ўніверсітэта.

 

Публічная лекцыя Пятра Рудкоўскага “Аналітыка і герменеўтыка або Як не пакрыўдзіць чалавечую мову?” адбудзецца 23 лістапада 2013 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая заля Музею “ВЦСМ”. Пачатак а15.30.


Прэзентацыя кнігі “Вялікі выбух у малой Галілеі” адбудзецца пасля лекцыі ў той жа залі, пачатак а 17.30


Уваход вольны!

 

Пётр Рудкоўскі – магістр філасофіі і багаслоўя, дактарант Варшаўскага ўніверсітэта, стыпендыят Інстытута грамадзянскай прасторы пры Універсітэце Лазарскага ў Варшаве, лаўрэат прэміі Льва Сапегі. Вядомы хрысціянскі публіцыст, аўтар кніг “Паўстанне Беларусі” (2007г.), «Bia?oruskaideanarodowawXXIwieku» (Люблін, 2008) і шматлікіх артыкулаў у часопісах “Arche”, “Наша вера” і штотыднёвіку “Наша ніва”. Запрашаем да прагляду відэа публічнай лекцыі “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі”, якую Пётр Рудкоўскі прачытаў у межах цыкла “Urbi et Orbi” у Мінску (сакавік, 2012): частка першая, частка другая. Таксама прапануем інтэрв’ю напярэдадні лекцыі. 

 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Жизнь не будет прежней: что изменится с 1 января 2026 года в Беларуси
С 1 января 2026 года Беларусь войдёт в новую эпоху — привычные правила...
Молодая витебчанка попалась на удочку мошенников, но смогла сорваться с крючка. Как это было?
В 9.50 мне позвонили с российского номера и сказали, что это с «Белпоч...
Деды Морозы раздадут 3000 подарков в Витебске и других областных центрах
25 и 26 декабря Деды Морозы belbet выйдут на улицы столицы и всех обла...
Хоккейный клуб «Витебск» ставит красивую точку в текущем году
Наша команда на своем льду проводила последнюю встречу нынешнего года....

Самое популярное

В Витебске планируют построить еще одну Ледовую арену. Какой она будет?
Нынешняя Ледовая арена в Витебске порой не вмещает всех желающих попас...
В Витебске пройдет репетиция Нового года с Дедом Морозом, подарками и глинтвейном – бесплатно
В Витебске 21 декабря пройдет душевная репетиция Нового года....
От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Куда сходить на выходных 25-28 декабря
Четверг в Витебске начинается с особого настроения: католическое Рожде...
В Витебске продлят работу общественного транспорта в новогоднюю ночь
В связи с проведением новогодних мероприятий Витебский городской испол...
Грипп и не только: какие вирусы циркулируют сейчас на территории Витебска и области
Одна из тем, которые сейчас особенно волнуют витебчан, – сезонная забо...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске